Воскресенье, 28 мая 2023

День: 17.02.2023

Лукашэнка: «міралюбным» краінам не ўдалося заціснуць Беларусь і Расію, каб адтуль збеглі лепшыя розумы

Лукашэнка: «міралюбным» краінам не ўдалося заціснуць Беларусь і Расію, каб адтуль збеглі лепшыя розумы

"Міралюбівым" краінам не ўдалося заціснуць Беларусь і Расію, каб адтуль збеглі лепшыя розумы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Пасол мне па дарозе дакладваў, прыемна мяне здзівіла, што вашы кампаніі на больш як $300 млн заказалі ў нашых айцішнікаў прадукту. Заплацілі больш за $300 млн. Усе крычалі: "Вось, з Беларусі разбегліся, у Расіі пайшлі і іншае…" Толькі ў Беларусі заказалі ў Расіі на 300 мільёнаў і заплацілі. А калі ўзяць айцішнікаў расійскіх - там некалькі мільярдаў долараў. Такім чынам нават тут "міралюбівым" краінам не ўдалося нас так заціснуць, што лепшыя розумы, як яны гаварылі, збеглі з нашых краін. Значыць, імпартазамяшчэнне ўсё ж такі рухаецца наперад", - сказаў
Лукашэнка: Беларусь выконвае 100 працэнтаў дамоўленасцей з Расіяй у сферы абароны і бяспекі

Лукашэнка: Беларусь выконвае 100 працэнтаў дамоўленасцей з Расіяй у сферы абароны і бяспекі

Беларусь выконвае 100 працэнтаў дамоўленасцей з Расіяй у сферы абароны і бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Усё, аб чым дамаўляліся з вамі ў свой час, зусім нядаўна, месяцы тры таму, па абароне і бяспецы, беларускі бок 100 працэнтаў выканаў па мінулым годзе. І нават больш зрабілі. Я потым вам раскажу, што робіцца ў гэтым плане", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ёсць рух і ў мікраэлектроннай прамысловасці: "Мы перажывалі з вамі, што сапраўды недзе вельмі завязаны былі на імпарт. Вось праз тыдзень у мяне якраз нарада ў тым ключы, аб чым мы гаварылі ў Сочы з вамі. Мы мікраэлектронную прамысловасць - тое, што было ў Саюзе, як вы сказалі, - захавалі. З расіянамі дамовіліся - т
Выязная рэдакцыйная «лятучка» прайшла ў Ружанах, на чарзе — іншыя сельсаветы раёна

Выязная рэдакцыйная «лятучка» прайшла ў Ружанах, на чарзе — іншыя сельсаветы раёна

Выязная рэдакцыйная «лятучка» адбылася ў сераду ў Ружанскім сельвыканкаме. На сустрэчу з галоўным рэдактарам «Раённых будняў» Віктарам Ільюшчанкам і загадчыкамі аддзелаў Ірынай Сядовай, Алегам Сідарэнкам, Вадзімам Раўнейкам і Уладзіславам Шпарлам сабраліся чытачы і няштатныя карэспандэнты, людзі, нераўнадушныя да праблем сваёй малой радзімы, старасты населеных пунктаў Ружанскага сельсавета. Скажам адразу, што размова была шчырай і зацікаўленай. Журналісты атрымалі нямала падказак па напрамках работы, тэм для публікацый, якія будуць цікавымі жыхарам не толькі Ружаншчыны, але і іншых куткоў раёна. Старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская прапанавала пачаць гутарку з пытанняў сацыяльна-бытавой сферы. Менавіта такіх, як аказалася, у ружанцаў назбіралася найбольш. І першае
Прадстаўнікі Пружанскага РАНС, навучэнцы каледжа і Ратуйка нагадалі правілы бяспекі пакупнікам «Белмаркета»

Прадстаўнікі Пружанскага РАНС, навучэнцы каледжа і Ратуйка нагадалі правілы бяспекі пакупнікам «Белмаркета»

Фінальнымі акордамі рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспека — у кожны дом!» сталі масавыя мерапрыемствы ў месцах збору людзей. Адна з такіх тлумачальных сустрэч была наладжана на мінулым тыдні ў магазіне «Белмаркет», дзе навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа разам з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і роставай лялькай Ратуйкам сустракалі наведвальнікаў крамы. Яны раздавалі прафілактычныя лістоўкі, нагадвалі пра правілы пажарнай бяспекі, а таксама дэманстравалі работу аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка, пацвярджаючы важнасць гэтага ахоўнага прыбора. Спадзяёмся, што пасля такіх сустрэч кожны ўдзельнік назаўсёды запомніць, як засцерагчы сябе ад трагічных здарэнняў і як правільна выйсці з іх, калі яны ўсё ж напаткаюць. Помніце: дапамога заў
Ушанаванне і малітва за супакой душаў. У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Пружанах адбыліся мітынг і паніхіда па загінулых (+многа фота)

Ушанаванне і малітва за супакой душаў. У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Пружанах адбыліся мітынг і паніхіда па загінулых (+многа фота)

У апошняй чвэрці ХХ стагоддзя хлопцы, якія ведалі пра вайну толькі з кніжак і фільмаў, раптам трапілі ў сапраўднае пекла, дзе іх паўсюль падпільноўвала небяспека. Удалечыні ад бацькоўскага дома яны хутка пасталелі, вымушаны былі стаць дарослымі, жыццё вымушала іх глядзець смерці ў твар… 15 лютага ў скверы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, што па вуліцы Тармасава, прайшоў мітынг, прысвечаны 34-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Сквер памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на вул. Тармасава ў г. Пружаны. Прыйшоўшы ў сквер, мы адразу ўбачылі тут пэўныя змяненні. Справа ў тым, што напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылося частковае добраўпарадкаванне месца памяці. Былі выдалены туі, якія згубілі эстэтычны выгляд, праведзена абрэзка дрэў і абноўлены памят
Іх боль застаўся з імі назаўсёды: матуль загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў наведала кіраўніцтва Пружаншчыны і саюза ветэранаў вайны ў Афганістане

Іх боль застаўся з імі назаўсёды: матуль загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў наведала кіраўніцтва Пружаншчыны і саюза ветэранаў вайны ў Афганістане

Напэўна, самым жорсткім чынам вайна абыходзіцца з мамамі. Дзевяць месяцаў вынасіць дзіця пад сэрцам, песціць і галубіць немаўля, выхоўваць годнага чалавека — і ў момант яго згубіць… Немагчыма нават уявіць, якую горыч зведалі Соф’я-Марыя Чарнак і Марыя Кудравец — матулі загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. 15 лютага намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гарахавіцкі наведалі жанчын, якія шмат гадоў таму панеслі незаменную страту. Апроч падарункаў, мамы атрымалі ўвагу з боку кіраўніцтва раёна, і, здаецца, менавіта апошняе аказалася для іх важнейшым. — Традыцыйна прыйшлі выказаць вам спачуванні ў гэты журботны дзень. Ведайце, што можаце разлічваць на нашу падтры