Воскресенье, 28 мая 2023

День: 15.02.2023

Иванец прокомментировал слухи о запрете питания учителей в школьных столовых

Иванец прокомментировал слухи о запрете питания учителей в школьных столовых

Ни в одной школе Беларуси нет проблем с питанием учителей. Об этом рассказал министр образования Андрей Иванец во время посещения школы №52 Минска, передает корреспондент БЕЛТА. Говоря о слухах на запрет учителям питаться в школьных столовых, Андрей Иванец заявил, что ни в одной школе Беларуси нет проблем с питанием учителей в школьных столовых. Правительством подготовлен проект закона Республики Беларусь о дополнении Кодекса об образовании нормой, предоставляющей возможность работникам школ приобретать горячее питание по натуральным нормам, установленным для питания обучающихся. Оплата за обед, который для детей дотируется государством, для учителей будет производиться с небольшим повышающим коэффициентом. "До принятия правового акта этот вопрос урегулирован совместным письмом
Па крутых дарогах Афганістана правёў лёс жыхара Смалян Анатоля Покала

Па крутых дарогах Афганістана правёў лёс жыхара Смалян Анатоля Покала

Анатоль Покала з вёскі Смаляны больш за 30 год працаваў вадзіцелем у ААТ «Белавежскі», апошнія чатыры гады добрасумленна выконвае абавязкі жывёлавода ў гэтай гаспадарцы. Сёлета разам з жонкай Святланай Мікалаеўнай адзначыць трыццацігоддзе сумеснага жыцця — жамчужнае вяселле. Пара мае двух дарослых, моцных сыноў, якія сапраўды з’яўляюцца бацькоўскім гонарам. Воін-інтэрнацыяналіст Анатоль Покала. Жыццё Анатоля Покалы — прыклад спакойнага, утульнага існавання, да якога імкнуцца, напэўна, усе свядомыя людзі. Чаму тады за добрым, глыбокім позіркам мужчыны хаваецца невычэрпны боль? Справа ў тым, што яшчэ юнаком яму давялося стаць сведкам падзей, успаміны пра якія выклікаюць не ўсмешку, а асаблівае, выразнае маўчанне… Былы інтэрнацыяналіст нарадзіўся ў вёсцы Стары Куплін, скончыў Загорс
Пяць дзён у рытме фігурнага катання: некалькі буйных рэспубліканскіх спаборніцтваў прыняў Лядовы палац (+ многа фота і відэарэпартаж)

Пяць дзён у рытме фігурнага катання: некалькі буйных рэспубліканскіх спаборніцтваў прыняў Лядовы палац (+ многа фота і відэарэпартаж)

Адразу чатыры рэспубліканскія турніры па фігурным катанні прымаў на мінулым тыдні Лядовы палац. У аматараў прыгожага і грацыёзнага віду спорту на працягу пяці дзён была выдатная магчымасць сачыць за выступленнямі фігурыстаў. І калі спаборніцтвы адзіночнікаў у Пружанах праводзяцца рэгулярна, то танцы на лёдзе ў нашым горадзе можна было ўбачыць упершыню. https://www.youtube.com/watch?v=N9u9qXekHuQ Той, хто ў гэты час хаця б адзін вечар не прысвяціў паходу ў Лядовы, на мой погляд, многа страціў у плане эмоцый. Так, «Беларускі саюз канькабежцаў» арганізаваў прамую трансляцыю ўсіх дзён спаборніцтваў на сваім YouTube-канале, але ніякі экран не перадасць захаплення ад прагляду выступленняў ужывую. Ды і дзе яшчэ ў Пружанах убачыш удзельніцу зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне Вікторыю Сафонав
Над стварэннем патрыятычнага музею працуе зараз пружанскі ваенна-гістарычны клуб «За Радзіму!». Далучыцца могуць усе пружанцы

Над стварэннем патрыятычнага музею працуе зараз пружанскі ваенна-гістарычны клуб «За Радзіму!». Далучыцца могуць усе пружанцы

Ваенна-гістарычны клуб «За Радзіму!», што дзейнічае ў Пружанах, галоўнай сваёй мэтай бачыць захаванне памяці пра землякоў, якія перанеслі нягоды Вялікай Айчыннай вайны і абаранялі свой родны край ад чужынцаў. Нямала работы зроблена ўжо старшынёй клуба Віталіем Матвіенкам і яго пакуль нешматлікімі аднадумцамі, якія прыкладаюць усе намаганні для таго, каб стварыць патрыятычны музей у Пружанах. Гэтыя словы прыпісваюцца нацыянальнай гераіне Францыі Жанне Д’Арк, якая заклікала землякоў выступіць супраць ворагаў сваёй радзімы. Праз паўтысячы гадоў гэта выказванне не губляе актуальнасці. Гісторыя той Стогадовай вайны паўтараецца зноў і зноў, нібы па зачараваным коле. Як толькі народ страчвае памяць аб продках, нацыянальнае адзінства, то адразу з’яўляюцца цэнтрабежныя цячэнні, якія разрыва
Фотафакт. Месячнік абаронча-патрыятычнай і спартыўнай работы з моладдзю праводзіць ДТСААФ

Фотафакт. Месячнік абаронча-патрыятычнай і спартыўнай работы з моладдзю праводзіць ДТСААФ

У лютым па традыцыі структуры ДТСААФ праводзяць месячнік абаронча-патрыятычнай і спартыўнай работы з моладдзю. Дарэчы, некаторыя мерапрыемствы ўжо стартавалі, асаблівай папулярнасцю карыстаюцца экскурсіі ў пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў (на здымку). Як расказвае старшыня раённага падраздзялення ДТСААФ В.М. Гарахавіцкі, да канца месяца адбудуцца і іншыя мерапрыемствы рознага ўзроўню. У прыватнасці, пройдуць Дзень адчыненых дзвярэй, раённая спартакіяда дапрызыўнай моладзі «Ану, хлопцы!», спаборніцтвы на трапнасць па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і іншыя. Алег Сідарэнка. Фота Юліі Янушка