Воскресенье, 28 мая 2023

День: 14.02.2023

Лукашэнка адхіліў прапановы аб «агульным падыходзе» па далучэнні нізкаэфектыўных сельгаспрадпрыемстваў

Лукашэнка адхіліў прапановы аб «агульным падыходзе» па далучэнні нізкаэфектыўных сельгаспрадпрыемстваў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адхіліў прапановы аб агульным падыходзе пры прыняцці рашэнняў аб далучэнні нізкаэфектыўных сельскагаспадарчых арганізацый да дзяржаўных прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў 14 лютага на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. З боку ўрада была агучана прапанова ўказам Прэзідэнта ўвесці чарговыя меры па рабоце з праблемнымі арганізацыямі АПК, а менавіта па далучэнні іх да дзяржаўных прадпрыемстваў. "Вы хочаце далучыць калгасы, саўгасы да дзяржаўных прамысловых прампрадпрыемстваў. Такое вам было даручэнне - каб мы гэты працэс пастаянна трымалі ў полі зроку і гэта рабілі, - сказаў Прэзідэнт. - Я вам даручыў гэты працэс трымаць у полі зроку і, калі трэба, унесці прапановы. Вы ўносіце прапанову. Якую? Каго сёння да каг
«Электронны кірмаш вакансій» Пружанскага раёна правядуць 16 лютага

«Электронны кірмаш вакансій» Пружанскага раёна правядуць 16 лютага

Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян! Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 16 лютага 2023 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій». Суіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.
Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч сустрэўся з воінамі-інтэрнацыяналістамі

Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч сустрэўся з воінамі-інтэрнацыяналістамі

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які традыцыйна святкуецца 15 лютага, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі слаўнай часткі байцоў, якія неслі службу за межамі СССР. Большасць з іх прайшла пыльнымі, гарачымі дарогамі Афганістана, губляючы ў баях сваіх таварышаў па службе. Не ўсе любяць гэта ўспамінаць. Але тагачасныя хлопчыкі, цяпер ужо сталыя мужчыны, выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак, на які заклікала іх Радзіма. Чаму я іх назваў спадчыннікамі салдат Вялікай Айчыннай вайны? Справа ў тым, што час няўмольны над намі. Усё меней застаецца сведкаў, удзельнікаў, ветэранаў той страшэннай вайны. Іх подзвіг нам нельга забыць, і мы ніколі не забудзем. На прыкладах мужнасці інтэрнацыяналістаў мы загартоўваем моладзь. А пра баявое брат
Узнагароджанне лепшых у прафілактычнай рабоце і падвядзенне вынікаў — адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх

Узнагароджанне лепшых у прафілактычнай рабоце і падвядзенне вынікаў — адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх

Камісіяй па справах непаўналетніх і іншымі суб’ектамі прафілактыкі ў раёне праводзіцца сістэмная работа па папярэджванні правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Вынікі гэтай дзейнасці абмяркоўвалі ў райвыканкаме ў мінулую пятніцу. Тут у вялікай зале адбылося выніковае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якая, між іншым, сёлета адзначыла сваё 105-годдзе. З гэтай нагоды граматамі і падзячнымі пісьмамі райвыканкама, падзячнымі пісьмамі камісіі па справах непаўналетніх былі ўзнагароджаны лепшыя члены калегіяльнага органа, а суб’екты прафілактыкі, якія маюць станоўчыя паказчыкі за мінулы 2022 год, атрымалі дыпломы. — У гэтым годзе камісія па справах непаўналетніх стварыла рэйтынг устаноў адукацыі, якія вядуць паспяховую дзейнасць у арганізацыі прафілактычнай работы, аховы право
Сустрэліся з гульцамі пружанскіх «Кітоў» і даведаліся, як пачыналіся іх love story

Сустрэліся з гульцамі пружанскіх «Кітоў» і даведаліся, як пачыналіся іх love story

У хакей гуляюць сапраўдныя мужчыны — усім даўно вядомы факт. Таксама бясспрэчнай ісцінай з’яўляецца сцвярджэнне, што за спінай сапраўднага мужчыны часцей за ўсё стаіць клапатлівая, верная, надзейная жанчына. Напярэдадні Дня ўсіх закаханых мы сустрэліся з гульцамі пружанскіх «Кітоў» і даведаліся, як пачыналіся іх love story. Валянцін і Алёна Сіцянковы: «Адносіны будуем спакойна і ўпэўнена» 14 лютага для гэтай пары з’яўляецца сапраўды асаблівым днём і змяшчае ў сабе ажно тры нагоды для святкавання: дзень нараджэння Валянціна, Дзень усіх закаханых і дзень, калі мужчына адважыўся зрабіць прапанову рукі і сэрца Алёне. Пара пазнаёмілася ў бары. Валянцін прызнаецца, што ў яго амаль адразу ўзніклі пачуцці да дзяўчыны: — Мяне быццам бы маланкай працяла, успыхнула іскра: не