Адседзецца не атрымаецца. Лукашэнка заклікае да з’яднання ў АДКБ і дакладнага вызначэння сваёй палітыкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да большага з'яднання ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выклікаў дастаткова. Мы рызыкнулі ў сваё старшынства ў праграму запісаць - паспрабаваць вырашыць вось гэтыя праблемы, якія ў нас існуюць. Асабліва на граніцах дзяржаў - членаў АДКБ. Я не дарэмна гавару пра ваш вопыт. Памяць у вас цудоўная. Вы добра ведаеце і Каўказ, і Цэнтральную Азію. Там у нас праблемы. Давайце паспрабуем іх вырашыць і, наколькі магчыма, з'яднаць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў гэты няпросты час. Вы бачыце, што адбываецца па перыметры", - сказаў беларускі лідар.
https://www.yout