
Чытаем вашы пісьмы: «Не заменяць гаджэты любімую «раёначку»!
Працягваем знаёміць чытачоў з удзельнікамі рэдакцыйнага апытання і наогул ідэямі і пажаданнямі чытачоў наконт публікацый у «раёнцы».
Раіса Грышкевіч.
«Мне хацелася б больш чытаць парад, якія тычацца здароўя і лячэння, а мужу — пра рыбалку, а яшчэ перыядычна бачыць на апошняй старонцы хаця б невялікія красворды і шахматныя задачы (мяркуючы па колькасці ўдзельнікаў шахматна-шашачнага турніру на прызы «Раённых будняў», аматараў падобнага баўлення часу нямала)», — прапануе жыхарка Пружан Раіса Тадэвушаўна Грышкевіч.
Вера Сахарко з унукам.
«У газеце склаўся добры звычай — дарыць навагоднія падарункі чытачам. І нават чакаеш ужо часу, калі з‘явяцца фрагменты малюнка, які трэба збіраць, таму што, нібы дзіця, спадзяешся на цуд», — прызнаецца Вера Сахарко з аг. Лінова. Вера Віктараўна а