Суббота, 23 сентября 2023

День: 09.02.2023

«Гэта аснова нашай незалежнасці». Лукашэнка нацэльвае кіраўніцтва навуковай сферы на практыка-арыентаваныя тэмы

«Гэта аснова нашай незалежнасці». Лукашэнка нацэльвае кіраўніцтва навуковай сферы на практыка-арыентаваныя тэмы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нацэльвае кіраўніцтва навуковай сферы на практыка-арыентаваныя тэмы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з беларускімі вучонымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Каб мы больш увагі ўдзялялі практыка-арыентаваным тэмам. Тое, што сёння на злобу (дня. - Заўвага БЕЛТА). Тое, што патрэбна цяпер у нашым жыцці. Пачынаючы ад ваенных навук, бяспекі, заканчваючы мірным жыццём. У гэтым вялікі практычны сэнс", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу, што па запатрабаваных напрамках навукі выдзяляюцца вялікія грошы, асабліва ў замежных краінах. Многія замежныя інвестары гатовы ўкладваць значныя фінансавыя сродкі ў розныя перспектыўныя распрацоўкі. "Усё сёння трэба, і ва ўсё гатовы інвесціраваць, вялікія грошы гатовы інвесціраваць. Але трэба паказаць
Давайте поможем спасти жизнь маленькому Роме Антихевичу из Мстиславля

Давайте поможем спасти жизнь маленькому Роме Антихевичу из Мстиславля

Я, Антихевич Елена Александровна, прошу Вас о помощи. У моего сына, Антихевича Романа Витальевича (03.12.2020 г.р.), в 4,5 месяцев диагностировано тяжелое генетическое заболевание — спинальная мышечная атрофия первого типа. Дети с таким заболеванием лишаются возможности сидеть, стоять, двигаться, глотать и дышать. Те, у которых заболевание проявилось еще в младенчестве, без лечения не доживают и до двух лет. В качестве лечения применяется самый дорогой препарат в мире ZOLGENSMA, стоимость которого очень высока — 2 274 031 долларов США. Срочность сбора состоит в том, что ZOLGENSMA применяется у детей только до 2 лет, у Ромы осталось очень мало времени для получения спасительного лекарства. Сумма неподъемная для меня. Страх потерять ребенка доводит до отчаяния. Я умоляю Вас помочь
У ААТ «Мурава» падрыхтавалі тэхніку да правядзення вясенніх палявых работ

У ААТ «Мурава» падрыхтавалі тэхніку да правядзення вясенніх палявых работ

Урадам Беларусі зацверджаны меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2023 годзе. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў № 973 ад 30 снежня 2022 года. Згодна з дакументам, сельгаставарыствы павінны забяспечыць вытворчасць усіх відаў кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву БРЖ для стойлавага ўтрымання ў аб’ёме не менш за 38 ц кармавых адзінак. Таксама патрэбна забяспечыць закупкі 710 тыс. тон дызельнага паліва, 58 тыс. тон бензіну і 28,7 тоны маторных маслаў і змазак. Акрамя гэтага, да 25 сакавіка павінны быць прыняты меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш за 95 % сельгастэхнікі для правядзення вясенніх палявых работ. Слесары ААТ «Мурава» Аляксей Ільяшук і Аляксандр Грыпа ўжо цяпер займаюцца падрыхтоўкай сельгастэхнікі для правядз
Сацыяльнымі карткамі «Роднага кута» можна карыстацца пры разліку ў аўталаўках

Сацыяльнымі карткамі «Роднага кута» можна карыстацца пры разліку ў аўталаўках

-- Ці дзейнічае сацыяльная карта «Родны кут» пры разліку ў аўталаўцы? Жыхар в. Росахі. Як паведамляе начальнік гандлёвага аддзела Пружанскага райспажыўтаварыства Вольга Царанок, сістэма льготных скідак на сацыяльна значныя прадукты па картцы «Родны кут» даступная і для жыхароў тых населеных пунктаў, якія абслугоўваюцца аўтамагазінамі: — Работнікі перасоўных крам папярэджаны пра гэта і прайшлі адпаведнае навучанне, якім чынам выконваць адпаведныя працэдуры. Таму пры набыцці вызначанага спіса прадуктаў і пры наяўнасці ўстаноўленага ліміту ў суме 339,83 рубля пакупнік мае права на скідку па сацыяльнай картцы «Родны кут». Падрыхтаваў Алег Сідарэнка
За крадзеж 120 рублёў жыхарцы раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

За крадзеж 120 рублёў жыхарцы раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў. Жыхарка Пружанскага раёна, неаднаразова судзімая, якая мае не пагашаную і не знятую ва ўстаноўленым законам парадку судзімасць, у чарговы раз здзейсніла наўмыснае злачынства. Справа ў тым, што яна яшчэ ў мінулым годзе, знаходзячыся ў гасцях у адным з населеных пунктаў нашага раёна, пасля сумеснага распіцця спіртных напояў з гаспадаром дома вырашыла паправіць сваё фінансавае становішча. Праўда, крымінальным шляхам. Калі мужчына заснуў, зладзейка ўкрала 120 рублёў, якія ляжалі на камодзе ў адным з пакояў, прычыніўшы матэрыяльны ўрон на ўказаную суму. Зламысніцы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.