Воскресенье, 28 мая 2023

День: 08.02.2023

Пружанский РОЧС приглашает на работу водителей и пожарных

Пружанский РОЧС приглашает на работу водителей и пожарных

Пружанский РОЧС информирует о проведении подбора кандидатов на службу в должности водителей категории «С» и пожарных. Основные требования: возраст от 18 до 28 лет (возможно старше при наличии стажа работы и службы в армии), хорошее состояние здоровья, отсутствие судимостей. Наличие службы в армии НЕОБЯЗАТЕЛЬНО, но является преимуществом. Информация кандидату: заработная плата от 1100 рублей;воинское звание сохраняется (при воинском звании «ефрейтор» присваивается «младший сержант внутренней службы», при наличии высшего образования – «прапорщик внутренней службы»)трехсменный график работы (сутки с 08:00 до 08:00 – дежурство, двое суток отдых);разрешена работа по совместительству (в дни отдыха). Работа в хозяйствах (комбайнер, водитель и т.д.) во время уборочной компании еще и
Знакамітай мастачцы Алене Лось прысвяцілі краязнаўчую гадзіну ў дзіцячай бібліятэцы (+фота)

Знакамітай мастачцы Алене Лось прысвяцілі краязнаўчую гадзіну ў дзіцячай бібліятэцы (+фота)

Артыкул, прысвечаны Алене Лось, друкаваўся ў нумары нашай газеты за 25 студзеня. У ім былі апісаны старонкі з жыцця дзіцячай мастачкі, расказвалася, адкуль у дзяўчынкі з’явілася прага да малявання, як развіваўся яе непаўторны талент. Шчыра раім азнаёміцца з дадзеным матэрыялам пра Алену Георгіеўну, якая ўсё свае жыццё прысвяціла дзеткам, штодзённа працавала, каб зрабіць для іх чытанне разнастайным, прывіць любоў да кнігі. Нашчадкі не забыліся пра намаганні знакамітай пружанскай мастачкі і з цеплынёй захоўваюць памяць пра яе. Прыклад таму — арганізаваная работнікамі дзіцячай бібліятэкі краязнаўчая гадзіна «Маляўнічыя акорды Алены Лось», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння знакамітай асобы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 і 10 класаў гімназіі, фальклорны ансамбль «Паўлі
«Пружанскі малочны камбінат» падчас дэгустацыі  прапанаваў ацаніць навінкі прадукцыі пакупнікам фірменнага магазіна «Верас» (+многа фота)

«Пружанскі малочны камбінат» падчас дэгустацыі прапанаваў ацаніць навінкі прадукцыі пакупнікам фірменнага магазіна «Верас» (+многа фота)

Пружанскі малочны камбінат любіць здзіўляць і радаваць сваіх пакупнікоў. Падарункам у новым годзе для ўсіх, хто выбірае пружанскую малочную прадукцыю, сталі адразу некалькі навінак. Ацаніць іх на смак усе жадаючыя маглі падчас дэгустацыі, якая адбылася ў фірменным магазіне «Верас» на вуліцы Палескай. Пятніца — лепшы дзень для правядзення мерапрыемства. Па словах спецыяліста па маркетынгу Іны Івановай, а менавіта яна сустракала наведвальнікаў у «Верасе», з арыентацыяй на спажыўца выбіралі і час: паспрабаваць навінкі можна было пасля абеду. Усё для таго, каб пружанцы, па-першае, паспелі на дэгустацыю пасля працоўнага тыдня, а па-другое, выйшлі з «Вераса» з усмешкай і добрым настроем. Дарэчы, мерапрыемства малочны камбінат праанансаваў загадзя на афіцыйнай старонцы @prjmilk_ у Inst
Адразу некалькі рэспубліканскіх спаборніцтваў прымае Лядовы палац 8-12 лютага. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ

Адразу некалькі рэспубліканскіх спаборніцтваў прымае Лядовы палац 8-12 лютага. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ

З 8 па 12 лютага ў Лядовым палацы пройдуць трэці этап Адкрытага Кубку Беларусі сярод мужчын і жанчын, трэці этап Адкрытага кубку «Беларускага саюза канькабежцаў» сярод юніёраў і юніёрак, чацвёрты этап Адкрытага кубку «Беларускага саюза канькабежцаў» па танцах на лёдзе і трэці этап Першынства Беларусі «Зорачка» сярод юнакоў і дзяўчат. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ 8 лютага (серада) 13.00—18.00 адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у юнацкіх разрадах, 18.15—20.00 кароткая праграма (2 спартыўны разрад, малодшыя дзяўчаты). 9 лютага (чацвер) 08.00—16.00 кароткія і адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у спартыўных разрадах, 16.15—19.00 кароткія праграмы кандыдатаў у майстры спорту (юніёры і юніёркі). 10 лютага (пятніца) 08.00—15.05