
Серабро ў індывідуальнай гонцы і бронзу ў змешанай эстафеце прывезлі пружанскія біятланісты з абласнога «Снежнага снайпера»
Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у Баранавіцкім раёне. Пружанская каманда вярнулася з яго з асабістай і каманднай узнагародамі.
Каманда Пружанскага раёна.
Турнір традыцыйна праводзіўся на лыжаролернай трасе ў аг. Мір. На працягу трох дзён, з 31 студзеня па 2 лютага, за званне мацнейшых спаборнічалі каля 230 юных біятланістаў 2008—2013 г.н. з розных куткоў вобласці.
Калі падчас раённага этапу надвор’е падвяло і не дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам стаць на лыжы, то ўмовы абласнога былі як у сапраўдным біятлоне. Дыстанцыя і колькасць агнявых рубяжоў для трох узроставых груп засталася нязменнай. У спрынтарскіх гонках удзельнікам малодшай групы трэба было пераадолець тры кругі па 600 м, біятланіста