Пятница, 19 апреля 2024

День: 06.02.2023

Житель Пружанского района получил 7,5 года колонии за незаконный оборот марихуаны

Житель Пружанского района получил 7,5 года колонии за незаконный оборот марихуаны

Суд Пружанского района огласил приговор по уголовному делу о незаконном обороте марихуаны, сообщает БЕЛТА со ссылкой на пресс-службу Брестского областного суда. Фигурант посеял семена конопли и выращивал ее. Прошлой осенью он собрал урожай. Полученные не менее 386 г марихуаны он расфасовал с целью сбыта и хранил дома. Во время судебного заседания выяснилось, что обвиняемый не единожды передавал наркотик другим людям. Суд признал фигуранта виновным по ч.1 ст.329 (незаконные посев и выращивание наркосодержащих растений) УК и ч.3 ст.328 (незаконный оборот наркотиков) УК. Он приговорен к семи с половиной годам лишения свободы с отбыванием наказания в исправительной колонии в условиях усиленного режима. Приговор не вступил в законную силу. Он может быть обжалован и опротестован.-0
Рабочы панядзелак Прэзідэнта: сустрэча з генпракурорам, старшынёй Вярхоўнага Суда, указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму

Рабочы панядзелак Прэзідэнта: сустрэча з генпракурорам, старшынёй Вярхоўнага Суда, указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Адно з важнейшых пытанняў. Я сёння падпісаў указ, што падрыхтаваны групай спецыялістаў на чале з вамі, аб разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў. Гэта якраз тое пытанне, якое мы абмяркоўвалі напярэдадні. Я паглядзеў і склад (камісіі. - Заўвага БЕЛТА), і іншае. Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэту праблему з тымі збеглымі", - сказаў кіраўнік дзяржавы
Восем медалёў прывезлі пружанскія таэквандысты з «Каляднага кубка» ў Брэсце

Восем медалёў прывезлі пружанскія таэквандысты з «Каляднага кубка» ў Брэсце

Выніковае выступленне ў Брэсце ў чарговы раз папоўніла скарбонку ўзнагарод пружанскіх таэквандыстаў. У абласным цэнтры прайшло першынство рэгіёна СДЮШАР «Дынама» ў рамках дзіцяча-юнацкага турніру «Калядны кубак». За перамогу змагаліся 7 каманд таэквандыстаў, якія прадстаўлялі Жабінку, Кобрын, Баранавічы, Брэст і Пружаны. Спаборнічалі ў трох узроставых групах: 2010-2011, 2012-2013 і 2014-2015 г.н. У выніку з першынства пружанскія таэквандысты вярнуліся з васьмю ўзнагародамі. Залаты медаль заваяваў Алег Ганчар. На другіх месцах размясціліся Дзмітрый Данілік і Маргарыта Люкевіч. Больш за ўсё — бронзавых узнагарод. Іх па выніках турніру атрымалі Мікіта Корсак, Мікіта Папко, Юлія Гуненка, Арсеній Далгіх і Ілья Пілюцік. Трэнер пружанскіх таэквандыстаў — майстар спорту Віталій Мадзя
Шлюбы, разводы, нараджэнні і імёны: вынікі 2022-га ад ЗАГСа

Шлюбы, разводы, нараджэнні і імёны: вынікі 2022-га ад ЗАГСа

Кожную сераду ў свежым нумары «раёнкі» мы публікуем інфармацыю ад аддзела ЗАГС. Пасля дубліруем яе ў наш Viber-канал. Мяркуючы па водгуках чытачоў, гэтыя звесткі па-сапраўднаму цікавяць людзей, многія чытачы пачынаюць знаёмства з выпускам з прагляду віншаванняў, спачуванняў і зводкі ад ЗАГСа. Вось толькі ёсць тут адзін нюанс: у інфармацыі ад аддзела запісу грамадзянскіх актаў мы даём прозвішчы і імёны толькі тых людзей, якія на гэта пагадзіліся. А колькі ўсяго было шлюбаў у раёне ў 2022-м? У якім узросце хлопцы станавіліся жаніхамі, а дзяўчаты — нявестамі? Якія імёны дзяцей сталі самымі папулярнымі? Пра гэта і не толькі наша размова з начальнікам аддзела ЗАГС Пружанскага райвыканкама Наталляй Цібароўскай. — Наталля Радзівонаўна, як часта жыхары раёна ў мінулым годзе звярталіся ў