
Творчыя, апантаныя, працалюбівыя — нашы чытачы! Агляд пісьмаў удзельнікаў і пераможцаў рэдакцыйнага конкурсу
«Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Газету «Раённыя будні» мы выпісваем і чытаем шмат гадоў…»
Менавіта з гэтых слоў пачынаецца большасць пісьмаў, накіраваных у рэдакцыю ў рамках сёлетняга чытацкага апытання. Але, здаецца, падабенства — толькі ў адданасці газеце, шчырых пажаданнях, адрасаваных калектыву. Прапановы, якімі, як вы памятаеце, мы папрасілі падзяліцца, у кожнага свае. Як і густы, і прыхільнасці розных людзей.
Калі мы прапанавалі чытачам выказаць свае заўвагі і меркаванні наконт газеты, крыху хваляваліся: здавалася, што атрымаем у асноўным негатыўныя выказванні або простыя адпіскі. А атрымалі шмат цёплых слоў і канструктыўных прапаноў, якія, спадзяёмся, стануць штуршком да дзеяння для журналістаў, дапамогуць зрабіць нашу і вашу газету больш цікавай і запатрабаванай.
На