Воскресенье, 28 мая 2023

День: 04.02.2023

Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

Пружанскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па выніках работы ў мінулым годзе названы адным з лепшых у вобласці. Вынікі работы ў 2022-м падвялі ў аўторак падчас абласнога санітарна-эпідэміялагічнага савета пры галоўным дзяржаўным санітарным урачу вобласці. На мерапрыемстве таксама намецілі задачы на год новы і ўзнагародзілі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па выніках дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі ў 2022-м. Трэцяе месца сярод раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі заняў наш, Пружанскі. Дыплом яго галоўнаму ўрачу Кацярыне Папко ўручыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Алена Ільяшава (на здымку). На першым і другім месцах — цэнтры гігіены Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Уладзіслаў Шпарла
Наша апытанне: Штамп у пашпарце — неабходнасць?

Наша апытанне: Штамп у пашпарце — неабходнасць?

Стасункі паміж мужчынам і жанчынай — тэма невычэрпная. Чалавецтва заўсёды будзе знаходзіцца ў пошуках свяшчэннага Грааля сям’і, але дакладна зразумела адно: няма адзінага меркавання наконт пабудовы паспяховых адносін, гэта ўсё вельмі далікатная, суб’ектыўная і індывідуальная справа. Беручы гэта да ўвагі, мы вырашылі даведацца: ці па-ранейшаму аддзел ЗАГС мае важкі аўтарытэт і ці дапамагае пасведчанне аб заключэнні шлюбу жыць у згодзе і каханні. Святлана з вёскі Новыя Засімавічы: — Шлюб сябе не зжыў. Па-першае, сувязь паміж мужчынам і жанчынай неабходна замацоўваць на заканадаўчым узроўні для таго, каб адчуваць падмурак у юрыдычным плане. Па-другое, інстытут шлюбу закладваўся стагоддзямі, таму мы павінны перадаць яго нашым нашчадкам. Але асуджаць людзей, якія жывуць у «грамадзянс
Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама заваявала каманда валейбалістаў-аматараў з Пружан

Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама заваявала каманда валейбалістаў-аматараў з Пружан

Каманда валейбалістаў-аматараў з Пружанскага раёна вярнулася пераможцай з Кубка старшыні Камянецкага райвыканкама па валейболе. Валейбольныя разборкі разгарнуліся на базе спартыўнай залы з басейнам для школ Камянца. Сапернічалі чатыры каманды, якія прадстаўлялі Жабінку, Камянец, Пружаны і Пінск. Па выніках спаборніцтваў Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама паехаў у Пружаны. Пра зладжанасць нашай зборнай і яе накіраванасць на перамогу гаворыць той факт, што пружанцы правялі ўсе гульні без замен. Як расказала дырэктар РФСК «Мухавец» Вікторыя Шаманава, у складзе каманды гуляюць спартсмены-аматары з Пружан і аг. Клепачы. Уладзіслаў Шпарла