
Ветэран працы Канстанцін Чапялевіч з Лінова адзначыў 90-гадовы юбілей!
Некалькі дзён таму каля вёскі Альшаны быў знойдзены боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны — 105-міліметровы артылерыйскі снарад, больш падобны на кавалак жалязякі. Гэтая знаходка зноў прымусіла ўзгадаць пра падзеі ваеннага часу, якія разгортваліся на тэрыторыі Ліноўскага сельсавета.
Сярод тых яго жыхароў, хто памятае і пачатак вайны, і яе заканчэнне, Канстанцін Сцяпанавіч Чапялевіч. У 1941 годзе хлопчык з вёскі Варотнае скончыў першы клас.
— Месца, дзе мы жылі, называлі «Выселкі» або «хутар Жорнаўскі», як потым я па дакументах глядзеў, але на хутар яно было мала падобна. Тут адасоблена стаяла пяць дамоў, якія аддзяляла ад астатняй часткі вёскі дрыгва. Быў зроблены абход такі, кладкі паклалі, каб у вёску прайсці, мы па іх і ў школу хадзілі. А немцы ў 1941-м напрасткі ўперліся з