
Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ
Завяршыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. У аэрапорце гэтай краіны кіраўніка дзяржавы праводзілі гэтак жа ўрачыста, як і сустракалі ў першы дзень візіту - з ротай ганаровай варты, выкананнем гімнаў і мясцовым каларытам - танцамі і песнямі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Пул Першага".
У апошні дзень візіту беларускі лідар разам з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам наведаў знакаміты вадаспад Вікторыя і кантактны заапарк. "Нястрымная моц воднага патоку параўнальная з сілай народа Зімбабвэ", - такі памятны запіс пакінуў Аляксандр Лукашэнка пасля азнаямлення з адной з галоўных славутасцей Зімбабвэ.
Затым кіраўнікі абедзвюх дзяржаў правялі перагаворы без прысутнасці прэсы і камер.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі п