Воскресенье, 28 мая 2023

Месяц: Январь 2023

Лукашэнка: Афрыка даўно прачнулася, без яе свет развівацца не можа

Лукашэнка: Афрыка даўно прачнулася, без яе свет развівацца не можа

Афрыка даўно прачнулася, без яе свет развівацца не можа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Афрыка даўно прачнулася. Без Афрыкі не можа быць перспектывы ў свеце наогул. Тут рэсурсы, тут людзі з кожным годам становяцца ўсё больш адукаванымі, сюды ідуць найноўшыя тэхналогіі. Без Афрыкі свет развівацца не можа", - упэўнены Прэзідэнт. "Таму мы тут. Гэта нашы сябры. Мы прыехалі да сяброў. Мы з імі дамаўляемся ў імя нашых народаў. Мы ідзём з мірам. Мы не ідзём, як некалі ішлі каланіялісты, як яны захоплівалі, эксплуатавалі народ. Мы нясём сюды тэхналогіі і абучаем ім тут людзей, рыхтуем спецыялістаў", - адзначыў беларускі лідар, гаворачы пра супрацоўніцтва з краінамі Аф
У Дзень памяці ахвяр Халакосту ў Пружанах прайшоў памятны мітынг

У Дзень памяці ахвяр Халакосту ў Пружанах прайшоў памятны мітынг

Традыцыйна 27 студзеня, у Дзень памяці ахвяр Халакосту, каля мемарыяльнага помніка яўрэям Пружан і навакольных населеных пунктаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў мітынг. Сёлета ён сабраў больш удзельнікаў, чым у папярэднія гады: роўна 80 гадоў таму больш за 9000 апошніх насельнікаў пружанскага гета знішчылі ў крэматорыях канцлагера Асвенцім-Біркенаў або ператварылі ў лагерных рабоў. Ля помніка па вул. Горына-Каляды ў Пружанах сабралася больш за сто чалавек: прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, грамадскіх арганізацый, патрыятычных клубаў, прадпрыемстваў, вучнёўская моладзь. Пранікнёна ўзгадалі тых, хто прайшоў праз страшныя пакуты і быў забіты толькі таму, што фашысцкая ідэалогія адмовіла ў праве на жыццё цэлых нацый. Як нагадаў падчас выступлення на міты
Водны палац прымаў спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей». Золата — у Арыядны Варыцкай!

Водны палац прымаў спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей». Золата — у Арыядны Варыцкай!

У спорце, як і ў жыцці, усё пачынаецца з дзяцінства. Менавіта тады фарміруюцца захапленні і цікавасць да пэўнага спартыўнага кірунку. Вось і ўдзельнікі абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей», магчыма, будучыя легенды беларускага плавання, робяць упэўненыя крокі ў абраным відзе спорту. Усяго ў турніры, які прымаў наш Водны палац, паўдзельнічалі больш за 300 спартсменаў з 10 каманд. Яны з’ехаліся ў Пружаны з розных куткоў вобласці і прадстаўлялі Брэст, Лунінец, Пінск, Жабінку, Бярозу, Івацэвічы, Кобрын, Баранавічы і брэсцкі клуб «Аквастарс». Не абышліся «Старты надзей» і без удзелу мясцовых плыўцоў. На дарожках у гэты дзень можна было ўбачыць хлопчыкаў і дзяўчынак 2008—2013-га г.н. Яны змагаліся на дзвюх дыстанцыях: 100 м батэрфляем і 200 — на спіне. Пераможцаў вызнача
Расказваем, хто ў Пружанскім раёне захоўвае і папулярызуе майстэрства саломапляцення

Расказваем, хто ў Пружанскім раёне захоўвае і папулярызуе майстэрства саломапляцення

1 снежня 2022 года на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА было прынята рашэнне пра ўключэнне намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Дарэчы, гэта ўжо наш пяты нацыянальны элемент у спісах ЮНЕСКА. Першыя чатыры — абрад «Калядныя цары» ў в. Семежава, урачыстасць у гонар ушанавання іконы Маці Божай Будслаўскай, веснавы абрад «Юр‘еўскі карагод» у в. Пагост і культура ляснога бортніцтва на прыкладзе Лельчыцкага раёна. Салома заўсёды «суправаджала» жыццё беларусаў. Людзі заўважылі, што залацістыя сцяблы, якія заставаліся пасля ўборкі традыцыйных збожжавых культур, вельмі патрэбны ў хатнім ужытку. Саломай накрывалі дахі, з яе рабілі трывалыя і лёгкія калыскі для н
Тело беженца арабской национальности обнаружено на границе с Польшей в Пружанском районе

Тело беженца арабской национальности обнаружено на границе с Польшей в Пружанском районе

Страны коллективного Запада как мантру повторяют слова о человеколюбии и демократических свободах, обещая принять беженцев, бежавших от преследований, и оказать всевозможную помощь нуждающимся. На деле же выходит, что светлая демократическая Европа к вопросу беженцев подходит более чем избирательно, являясь приютом для экстремистов, людей с «правильной» политической позицией, цветом кожи и гендерной дисфорией. Для остальных, не подходящих под ряд критериев, занавес открывается только для пути в обратном направлении. В очередной раз недалеко от границы с Польшей в Пружанском районе белорусские правоохранители обнаружили бездыханное тело беженца арабской национальности.   На место происшествия незамедлительно выбыла следственно-оперативная группа. Следователями с привлечением с
«Прамую тэлефонную лінію» правядзе 1 лютага начальнік інспекцыі МПЗ Ірына Басько

«Прамую тэлефонную лінію» правядзе 1 лютага начальнік інспекцыі МПЗ Ірына Басько

У сераду, 1 лютага, адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне Ірынай Аляксандраўнай Басько. Звярнуцца можна будзе з 8.00 да 11.00 гадзін па нумары ў Пружанах 4-45-17.
Рэцэпты на Біс. Сметанковыя каўбаскі «Усходнія прысмакі» ад зубнога тэхніка стаматалагічнай паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольгі Шут

Рэцэпты на Біс. Сметанковыя каўбаскі «Усходнія прысмакі» ад зубнога тэхніка стаматалагічнай паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольгі Шут

Рэцэпт ад зубнога тэхніка стаматалагічнай паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольгі Шут ІНГРЭДЫЕНТЫ: цукар — 140 г,мёд — 25 г,вада — 50 г,згушчанае малако — 300 г,сметанковае масла — 40 г,арэхі — 150-200 г. ПРЫГАТАВАННЕ Цукар змешваем з мёдам і вадой. Даводзім на невялікім агні да кіпення і поўнага растварэння цукру. Пасля гэтага варым сіроп яшчэ тры мінуты, дадаём згушчанае малако, усё разам даводзім да кіпення і варым на невялікім агні прыкладна 10 мінут (маса зменіць колер і загусне). Пераліваем масу ў іншы посуд для астуджэння. Калі памадка астыне да 50 градусаў, пачынаем узбіваць (яна павінна стаць светлай). Уводзім размякчанае масла і добра перамешваем масу. Дадаём падсмажаныя арэхі і фармуем стандартныя каўбаскі прыкладна 3 см у дыяметры. Даём абсохнуць і ставім на ад
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Да якой адказнасці можна прыцягнуць сямейнага агрэсара?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Да якой адказнасці можна прыцягнуць сямейнага агрэсара?

— Да якой адказнасці можна прыцягнуць сямейнага агрэсара? Адказвае старшы інспектар прафілактыкі Ірына Сарока: — Калі зачыншчык сямейных скандалаў трапіў у поле зроку праваахоўнікаў упершыню, то ён прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Потым органамі ўнутраных спраў ажыццяўляецца прафілактычны нагляд у адпаведнасці з арт. 28 Закона РБ «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Калі агрэсар не збіраецца выпраўляць свае паводзіны, то ў дачыненні да яго выносіцца абарончае прадпісанне — устанаўленне часовай забароны на ажыццяўленне вызначаных дзеянняў. Напрыклад, спробы высветліць, дзе знаходзіцца пацярпелы ад хатняга насілля або мець зносіны з тым бокам нават па тэлефоне. У дадатак можа быць забаронена наведваць месцы, дзе знаходзіцца (жыве) пацярпелы, і ўвогул
Будучыня беларускай навукі: вучань СШ № 4 Кірыл Апановіч расказаў пра дасягненні ў даследчыцкай дзейнасці

Будучыня беларускай навукі: вучань СШ № 4 Кірыл Апановіч расказаў пра дасягненні ў даследчыцкай дзейнасці

Напэўна, кожны з нас разважаў на тэму прагрэсу і дасягненняў чалавечага генія... Ад кожнай цывілізацыі мы пераймалі веды і паступова прыйшлі да сучаснага грамадства. Цяпер людзі штодзённа карыстаюцца разнастайнымі распрацоўкамі і вынаходніцтвамі, якія падарылі свету лепшыя розумы чалавецтва. І вельмі прыемна ўсведамляць, што на нашай зямлі таксама гадуюцца сапраўдныя навуковыя свяцілы. Да такіх, без перабольшвання, можна аднесці адзінаццацікласніка СШ № 4 Кірыла Апановіча. Так, вы ўсё правільна зразумелі. У Дзень беларускай навукі мы раскажам пра... школьніка! Выхаваны і крышачку сціплы Кірыл – цвёрды выдатнік, у яго дзённіку не знойдзецца адзнак ніжэйшых за дзевяць. Юнак цікавіцца дакладнымі навукамі, але і з гуманітарнымі ў яго праблем не ўзнікае. З пятага класа хлопец стабільна
Калонка галоўнага рэдактара. «Раённыя будні» ў любым фармаце будуць з чытачамі

Калонка галоўнага рэдактара. «Раённыя будні» ў любым фармаце будуць з чытачамі

Прайшоў даволі насычаны рознымі падзеямі 2022 год. Час падводзіць вынікі. Для Пружаншчыны мінулы год быў ураджайны і малочны. Аб тым, што наш раён спрацаваў у гэтым плане добра, гаварыў падчас візіту Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны наогул адзначыў Брэсцкі рэгіён як адзін з лепшых. Такая высокая ацэнка не можа не радаваць. Нельга не адзначыць, што вялікую ролю ў эканамічным дабрабыце Пружанскага раёна адыгралі вытворчыя прадпрыемствы, дарожная, камунальная службы і іншыя арганізацыі, установы. Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч нікому не даў адсядзецца ў цяньку, гультайнічаць. Адным з дэвізаў кіраўніка раённай вертыкалі ўлады стаў наступны: «Грошы трэба зарабляць, а не атрымліваць». І гэта зразумелі ўсе. У нас добраўпарадкоўваліся дарогі, на
Збіраецца матэрыял для кнігі аб спаленых вёсках вобласці. У яе ўвойдуць звесткі пра Пружанскі раён

Збіраецца матэрыял для кнігі аб спаленых вёсках вобласці. У яе ўвойдуць звесткі пра Пружанскі раён

На базе Брэсцкага аблвыканкама адбыўся круглы стол на тэму генацыду беларускага народа ў гады вайны. Мэтай была распрацоўка і зацвярджэнне плана работы па падрыхтоўцы зборніка з інфармацыяй пра лёс знішчаных населеных пунктаў. На сустрэчы абмеркаваны пытанні актуалізацыі звестак для напаўнення карты спаленых вёсак, у тым ліку і на Пружаншчыне. Пракурорскі работнік адзначыў, што на тэрыторыі вобласці падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе ўстаноўлена 19 раней невядомых населеных пунктаў, поўнасцю або часткова знішчаных у гады вайны. Многія вёскі паўтарылі лёс Хатыні. Так, у студзені 1944-га была поўнасцю знішчана в. Байкі ў Пружанскім раёне, 987 жыхароў якой групамі па 20-30 чалавек зганялі ў асобныя дамы і спальвалі. На дзяцей ад 5 да 14 гадоў акупанты нацкавалі с
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі жыхарам раёна пра неабходнасць выкарыстання святловяртальных элементаў

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі жыхарам раёна пра неабходнасць выкарыстання святловяртальных элементаў

Як сведчыць статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, найбольшая колькасць аварый з пацярпелымі пешаходамі або веласіпедыстамі прыходзіцца на перыяд з канца восені і да пачатку вясны. Звязана гэта з тым, што працягласць светлавой часткі сутак меншае. З-за чаго людзям даводзіцца дабірацца на працу ў цемры, а ўвечары вяртацца дадому ў змроку. Калі прааналізаваць няшчасныя выпадкі на дарогах, то можна заўважыць, што пераважная частка падобных здарэнняў адбываецца каля 7 ці 18 гадзін. У гэты час на вуліцах населеных пунктаў рэзка павялічваецца колькасць пешаходаў і веласіпедыстаў, што і прыводзіць да павелічэння небяспекі на дарогах. Прычыны, якія прыводзяць да трагічных сутыкненняў, могуць быць розныя: парушэнне правілаў перасячэння праезнай часткі, страта ўвагі вадзіцелем, яркае святло фар
Цена, ассортимент, качество: единичные проблемы в работе торговли в январе зафиксировали профсоюзы

Цена, ассортимент, качество: единичные проблемы в работе торговли в январе зафиксировали профсоюзы

Об этом заявила заместитель председателя Федерации профсоюзов Беларуси Елена Манкевич, подводя первые итоги работы оперативно-информационной линии профсоюзов по вопросам стоимости и наличия товаров в магазинах страны. Такая горячая линия в национальном профцентре действует с 19 января. На нее поступают звонки со всех регионов Беларуси, принято уже порядка 100 обращений граждан. По словам Елены Манкевич, людей волнуют разные вопросы, которые так или иначе связаны с ценами на продукты, их качеством и ассортиментом. К примеру, граждане обращали внимание на разницу цен на один и тот же товар в разных магазинах. Было и несколько обращений по поводу высоких цен на сезонные овощи. – Такие звонки требуют дополнительной проверки: мы обращаемся к производителям, чтобы видеть
Вялікі матэрыял да 80-годдзя ліквідацыі пружанскага гета

Вялікі матэрыял да 80-годдзя ліквідацыі пружанскага гета

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Яго ўстанавілі 1 лістапада 2005 года, згодна з рэзалюцыяй, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб‘яднаных Нацый. Так супала, што для Пружан  гэтая дата напоўнена асабістым болем: роўна 80 гадоў таму, у 1943-м, у тры апошнія дні студзеня і першы – лютага фашыстамі было ліквідавана Пружанскае гета. А 18 лістапада 2005 года на яўрэйскіх могілках па вул. Горына-Каляды ўзняўся сціплы абеліск з чорнага мармуру з надпісамі на трох мовах – «У памяць ахвяр Пружан і наваколля – Бярозы, Малеча, Шарашэва, Сяльца, Лінова, якія загінулі ў катастрофе сусветнага яўрэйства». Мемарыяльны помнік на яўрэйскіх могілках у Пружанах. Летам 2007 года да помніка дабавілася своеасаблівая  «Сцяна плачу» з прозвішчамі і імёнамі людзей, якія
Першыя аўтары пісьмаў у рэдакцыю атрымалі падарункі, якія «Раённыя будні» падрыхтавалі разам з ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»

Першыя аўтары пісьмаў у рэдакцыю атрымалі падарункі, якія «Раённыя будні» падрыхтавалі разам з ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»

На пачатку гэтага тыдня мы атрымалі апошняе пісьмо з вялікага патоку карэспандэнцыі, што даслалі да нас чытачы газеты. Нагадаем, што напрыканцы мінулага года рэдакцыя «раёнкі» прапанавала паўдзельнічаць актыўным жыхарам раёна ў своеасаблівым вывучэнні жаданняў і чаканняў чытацкай аўдыторыі і параіць журналістам новыя накірункі работы, цікавыя тэмы, ідэі для рэалізацыі. Безумоўна, нехта можа абвінаваціць нас у суб’ектыўнасці: маўляў, такія сачыненні можна было напісаць і не чытаючы «раёнку». Але мы прымалі пісьмы толькі разам з карцінкай, сабранай з 6 фрагментаў, якія друкаваліся ў асобных выпусках газеты на працягу снежня 2022-га і студзеня 2023-га гадоў. Толькі тыя, хто мэтанакіравана атрымлівае «раёнку» ў паштовую скрыню або купляе ў кіёсках «Белсаюздруку», маглі знайсці гэтыя фр