Воскресенье, 28 апреля 2024

День: 06.03.2015

Школьный библиотекарь из Мокрого знает, как привлечь читателей

Школьный библиотекарь из Мокрого знает, как привлечь читателей

Актывістка, студэнтка і проста прыгажуня! Менавіта так у некалькіх словах можна сказаць пра Людмілу Улогу. Праўда, гэтых назоўнікаў недастаткова, каб цалкам ахарактарызаваць гэтую маладую жанчыну. У свае няпоўныя трыццаць гадоў Людміла мае ўжо багатую біяграфію. Яна вядзе вельмі насычанае жыццё з маленства: колькі сябе памятае, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. — У школе была хаця не круглай, але выдатніцай, — расказвае жанчына. — Ды чамусьці не паверыла ў сябе, выпускніцу сельскай школы, і вырашыла паступаць у швейнае вучылішча. Толькі што ні робіцца — усё да лепшага. Падчас вучобы ў Брэсце Людміла сустрэла сваю другую палавінку, цяпер з’яўляецца мамай трох цудоўных дзетак. Сёння сям’я жыве ў Мокрым. Калі пераехалі ў аграгарадок, ніхто не засумняваўся ў здольнасцях Лю
Нелегкий женский труд. Молочные тонны Марии Сахарчук

Нелегкий женский труд. Молочные тонны Марии Сахарчук

Наліваючы з бутэлькі ці пакета кубачак смачнага малака, сёння мала хто задумваецца, колькі чалавечай працы ўкладзена ў тое, каб гэты натуральны прадукт трапіў на наш стол. А тым часам шчырыя працаўніцы фермаў спяшаюцца на работу, каб мы заўсёды маглі ўжываць свежыя і якасныя малочныя прадукты. Больш 20 гадоў аддала такой пачэснай справе і Марыя Сахарчук. Першае знаёмства Марыі Васільеўны з прафесіяй даяркі адбылося яшчэ на Украіне, дзе некалі жыла яе сям’я. А каля 15 гадоў таму Сахарчукі пераехалі ў Дабучын, дзе жанчына вырашыла працягваць працоўны стаж па абранай прафесіі на мясцовай ферме. Сёння пад апекай даяркі 60 малочных кароў, кожную з якіх працаўніцы трэба не толькі своечасова падаіць, але і дагледзець: падаслаць саломай, пачысціць гной і г.д.. Марыя Сахарчук па праву лічыцца
Спасибо женщинам за хлеб!

Спасибо женщинам за хлеб!

Магчыма, выпечка хлеба некалі была чыста мужчынскім заняткам. Не задумваліся, чаму словы «пекар», «хлебапёк» мужчынскага роду? А вось на Пружанскім хлебазаводзе хлеб вырабляецца выключна жаночымі рукамі. Як удакладніла начальнік участка хлебапякарнай вытворчасці Н.А.Жыдзецкая, тут працуюць 70 жанчын. — Прычын, чаму так атрымалася, вельмі многа,— разважае Ніна Адамаўна. — Я думаю, звязана гэта з тым, што хлеб, нават у тых маштабах, што выпускае завод, патрабуе часцінку душы. А яшчэ вялікі адбітак накладаюць і ўмовы работы. Нягледзячы на значную механізацыю працэсу, многае залежыць і ад саміх работнікаў. Уявіце сабе, што ўсю змену — восем гадзін — трэба прастаяць на нагах. Прычым не толькі ўдзень, але і ўначы. І вымешваць-выпякаць-раздзелваць-загружаць неабходна не адзін-два боханы, а
Когда счастье в детях. История одной семьи

Когда счастье в детях. История одной семьи

Спрадвеку на жанчыну ўскладзена місія  захавальніцы сямейнага ачага. Так  павялося, што менавіта жаночая палова чалавецтва адказвае за «гармон шчасця» ў сям’і. Цяпер хіба што памяняліся прыярытэты — у кожнай сучаснай жанчыны сваё бачанне сямейнага шчасця: для адной гэта ўзаемаразуменне, для другой — дастатак... У Таццяны Глушко таксама ёсць свой сакрэт: шчасце іх сям’і — у дзецях. Таццяна Глушко прызнаецца, што, збіраючыся замуж, як і большасць дзяўчат, нават не мела ўяўлення, якой будзе жонкай, мамай і гаспадыняй. Калі на вяселлі ёй, 19-гадовай дзяўчыне, задалі такое пытанне, сентыментальная Таццяна ад разгубленасці нават расплакалася. І толькі цяпер, стаўшы мамай чацвярых цудоўных дзетак, канчаткова зразумела, што для яе сямейнае шчасце. А наогул Таццяна і Валянцін лічаць, што л