Урачыстае адкрыццё фестывалю з шэсцем Дзедаў Марозаў і парадам стылізаваных машын адбудзецца ў суботу ў 13.30.
Таксама ў праграме суботняга дня — гала-канцэрт лепшых творчых калектываў і выканаўцаў Брэстчыны (з 14.30), канцэртныя праграмы Тэа і Вольгі Рыжыкавай, расійскага кавер-гурта Kabunin Band, святочныя канцэрты на розных пляцоўках.
У 19.30 — святочны феерверк.
У суботу да 20.00 будуць доўжыцца святочны гандлёвы кірмаш, кірмаш майстроў народнай творчасці, праца дзіцячых атракцыёнаў. У нядзелю, 21 студзеня, з 11.00 да 17.00 яны працягнуць работу. А з 13.00 да 17.00 жыхароў і гасцей горада зноў чакае канцэртная праграма.