Среда, 19 февраля 2025

20 сентября – День работников леса

1 617

У лясгасе працуюць 8 маладых спецыялістаў. У мэтах іх замацавання на прадпрыемстве распрацавана праграма паляпшэння жыллёвых умоў. Згодна з ёю плануецца як будаўніцтва жылля на сяле, так і капітальны рамонт бязгасных домікаў. Разлічана праграма да 2015 года.

Цяпер чатыры студэнты навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце за кошт прад-прыемства. Праграма тычыцца таксама і іх, бо ўсе яны хутка будуць працаваць у лясгасе.

Пасля заканчэння тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандр Казлоўскі быў накіраваны на работу ў Міхалінскае лясніцтва. Ужо чатыры месяцы як ён працуе тут памочнікам ляснічага. Людміла Макарэвіч задаволена: юнак адносіцца да даручанай справы сур’ёзна і адказна. Нядаўна яму выдалі для работы матацыкл.

— Праца падабаецца?— спыталіся мы ў Аляксандра.

— Менавіта аб гэтым я марыў будучы школьнікам,— шчыра ўсміхнуўся ён у адказ.

Дарэчы, бацька юнака ў свой час таксама працаваў у лясгасе. Цяпер Леанід Сяргеевіч на заслужаным адпачынку. А працоўную дынастыю працягвае яго сын.

Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Казлоўскі перад выездам на працу ў лес.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *