Гэтыя прыветлівыя жанчыны працуюць у пружанскім магазіне «Цэнтральны»: (на здымку злева направа) Наталля Бондар, Святлана Талакнянік, Валянціна Пстыга і Наталля Кунах. Увогуле, калектыў тут дружны, адказны і малады. Хутка пяць гадоў, як яго ўзначальвае ўмелы кіраўнік і спагадлівы калега Жана Ліцкевіч. Дарэчы, з нагоды прафесійнага свята два прадаўцы магазіна — Ярэна Сяргеева і Алена Данілік былі адзначаны Ганаровымі граматамі праўленняў «Белкаапсаюза» і раённага спажыўтаварыства (адпаведна).
Значнаму аўтарытэту «Цэнтральнага» ў яго шматлікіх пакупнікоў, безумоўна, садзейнічае зробленая ў мінулым годзе рэканструкцыя. У час яе былі не толькі густоўна адрамантаваны гандлёвая зала і ўсе памяшканні, але і заменена абсталяванне. Аўтаматызаваны гандлёвыя працэсы, што зручна як для пакупнікоў, так і для саміх прадаўцоў. Цяпер пакупнікі адразу бачаць кошт і ўсёй пакупкі разам, і асобна кожнага прадукта, а таксама яго вагу. Прадаўцы ж у канцы працоўнага дня маюць магчымасць палічыць астаткі прадуктаў па найменнях, зрабіць вывад, які тавар лепш купляецца, і хутчэй аформіць новую заяўку.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).