Залатымі і сярэбранымі медалістамі сёлета ў раёне сталі 18 выпускнікоў. Сярод іх 12 — з гарадскіх школ, чацвёра — з Ружанскай, двое — з вясковых.
Залатыя медалі атрымалі Руслан Пілюцік, Ксенія Усік, Лізавета Чаргейка, Глафіра Шыракова з сярэдняй школы № 1 імя ЧБВА; Станіслаў Брадніцкі, Аляксандра Мацвяйчук, Алена Святая, Лізавета Супрыновіч, Юлія Сідарава, Ірына Туньчык з сярэдняй школы № 5; Аляксандра Бароўская з сярэдняй школы № 3; Аліна Сямко з Варанілавіцкай сярэдняй школы; Ганна Хмялеўская з Ліноўскай сярэдняй школы; Паліна Бурдук, Лізавета Герасімовіч, Марыя Горбач, Анастасія Лойка з Ружанскай сярэдняй школы імя Казіміра Марача. Максіму МядзведзеВу з сярэдняй школы № 3 уручылі сярэбраны медаль.