Вторник, 8 октября 2024

Селфи возле раскрытой книги

915

Многае для таго, каб наш горад был прыгожым і ўтульным, робіцца сіламі калектыву ўчастка «Зелянгас» КУВП «Камунальнік».

клумба_измен.размер

Напрыклад, у бягучым сезоне яго работнікі ўстанавілі незвычайную архітэктурную канструкцыю на вуліцы Савецкай — каля цэнтральнай бібліятэкі. Як расказвае майстар участка М.М.Кандарэвіч, ідэя адкрытай кнігі і пенала з алоўкамі належыць «Зелянгасу», а зрабіў усю канструкцыю сталяр П.І.Токар. Рэалізацыя праекта абышлася прыкладна ў 13 мільёнаў рублёў, на ўстаноўку і азеляненне спатрэбілася некалькі дзён.

Кампазіцыя ўжо стала адной са славутасцей горада: каля яе фатаграфуюцца. Як кажа Марыя Мікалаеўна, яшчэ плануецца ўстанавіць міні-млын  на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Адзінае, што засмучае ў плане добраўпарадкавання не толькі  работнікаў камунальнай службы, але і ўсіх тых, хто займаецца навядзеннем прыгажосці на вуліцах, вакол сваіх прадпрыемстваў і арганізацый, дамоў, — гэта стаўленне шэрагу гараджан да чужой працы. Часам  клумбы псуюць, вытоптваюць, засмечваюць,  дэманструючы гэтым свой узровень культуры.  А яшчэ ў рэдакцыю паступаюць тэлефанаванні-сігналы аб выкапаных свежапасаджаных туйках і кветках. Нават ад магазіна «Белмаркет», дзе ёсць камеры відэаназірання, нехта нядаўна ўкраў некалькі прыгожых вазонаў з пятуніямі.

Лавіць за руку несумленных людзей нават няёмка: у асноўнай большасці гэта — «увішныя» гаспадары і гаспадыні, якім  саджанцы і кветкі патрэбны для ўпрыгожвання ўласнага двара. Чамусьці падобнае яны крадзяжом не лічаць і нават ганарацца сваёй адвагай, «выхоўваючы» такім чынам сваіх дзяцей.

Алег СІДАРЭНКА

 Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *