Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту.
«З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У перыяд з 16 верасня па 4 кастрычніка выратавальнікі рэгіёну наведаюць сельскія населеныя пункты, садовыя таварыствы і гарады, дзе пагутараць з людзьмі «залатога» ўзросту, нагадаюць ім, як зрабіць жыццё больш бяспечным.
У рамках акцыі будуць арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай тэхнікі і фотазоны.
Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у тэматычным «Кірмашы бяспекі», дзе даведаецца ўсё пра жыццёва важныя правілы, а таксама на практыцы адпрацуе навыкі правільных дзеянняў у выпадку розных надзвычайных здарэнняў.
Работнікі МНС Гродзеншчыны адправяцца па маршруце руху аўтакрам, дзе ў месцах прыпынкаў перасовачных магазінаў правядуць для вяскоўцаў тэматычныя віктарыны, квэсты і майстар-класы па аказанні першай дапамогі.
Запрашаем усіх далучыцца да акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы!»