Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама 16 снежня з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by будзе праведзены электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна.
Саіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія іх цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.