Понедельник, 28 апреля 2025

16 кастрычніка на пажары ў в. Крыніца загінула жанчына (+ відэа)

903

16 кастрычніка ў 06.27 гадзін паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў блокавым жылым доме памерамі 7х8 метраў у в. Крыніца Пружанскага раёна.

У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, унутранае аздабленне і маёмасць.

У агні загінула гаспадыня дома – адзінока пражываючая жанчына 1948 года нараджэння.

Прычына пажару высвятляецца.

Крыніцы: абласное ўпраўленне МНС, старонка «Шерешевский Сельисполком» у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».