З асаблівым задавальненнем адзначаюць сёлета сваё свята працаўнікі палёў і ферм, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Год, які падыходзіць да завяршэння, прынёс свае працоўныя перамогі. Пра поспехі ў сельскай гаспадарцы і людзей, якія іх дасягнулі, мы гутарым з намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.Х.Лапыка.
— Думаю, асобна варта сказаць і пра своеасаблівыя ўраджайныя рэкорды.
— Сапраўды, такога валавога збору збожжа, як сёлета, — 146,6 тысячы тон без уліку зерня кукурузы, на Пружаншчыне не было ніколі. Усяго ж мы сабралі каля 152 тысяч тон зерня. Абсалютны ўраджайны рэкорд дасягнуты і ў ільнаводстве. Валавы збор валакна склаў 4,8 тысячы тон пры ўраджайнасці 20,9 центнера з гектара. Гэта еўрапейскі ўзровень. Тым больш радуе, што выканана адно з даручэнняў Прэзідэнта з нагоды забеспячэння эфектыўнасці льновытворчасці. Нашы льнаводы дабіліся высокай якасці прадукцыі.
— А што ў жывёлагадоўлі? Як вядома, наш раён, напрыклад, па вытворчасці малака утрым-ліваў лідарства нават у рэспубліцы…
— Па аб’ёму вытворчасці малака Пружаншчына як была, так і застаецца першай у рэспубліцы. За 10 месяцаў бягучага года вытворчасць малака ў раёне склала амаль 150 тысяч тон. Да канца года плануем павялічыць гэту лічбу да 178 тысяч тон. Гэта пры тым, што амаль усё малако (98,2%) ідзе ў нас класам “экстра” і вышэйшым гатункам.
— Алена Харытонаўна, аднак красамоўней усяго сведчаць лічбы. Які прыбытак ад прадукцыі сельскай гаспадаркі атрымаў раён?
— Каб паказаць, наколькі лепш мы сталі працаваць, варта згадаць найперш тэмпы росту валавой сельгаспрадукцыі. За 10 месяцаў бягучага да ўзроўню мінулага года — гэта 108,3%. Чысты прыбытак за 9 месяцаў склаў 137,7 мільярдаў рублёў, а гэта ў два разы больш, чым летась. Рэнтабельнасць рэалі-заванай прадукцыі па раёне — 8,3%, што на 3,9% вышэй узроўню мінулага года.
— Поспех любога прадпрыемства залежыць ад таго, хто і як на ім працуе…
— Стаўленне да спецыялістаў у нас асаблівае. Стараемся стварыць ім нармальныя ўмовы працы, забяспечыць жыллём, даць дастойную зарплату. Дарэчы, сярэднямесячная зарплата работнікаў сяла на сённяшні дзень складае 5,1 мільёна рублёў.У вёсцы створана добрая інфраструктура, каб жыць не горш, чым у горадзе. Хаця праблема з кадрамі, на жаль, пакуль застаецца.
— Напярэдадні прафе-сійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі хацелася б, каб Вы, Алена Харытонаўна, назвалі лепшых працаўнікоў.
— Гэта зрабіць нялёгка, бо ў ліку лепшых патрэбна называць вельмі многіх. Па асобных паказчыках перамогі ёсць без выключэння ў кожным сельгаставарыстве раёна. Добра папрацавалі як цэлыя калектывы, так і асобныя людзі, пра што сведчыць вялікая колькасць узнагарод на раённым і абласным узроўнях. Таму самых цёплых слоў падзякі заслугоўваюць кіраўнікі, спецыялісты і простыя работнікі, хто шчыра працаваў на сваіх месцах.
Аднак асобна варта адзначыць пераможцаў абласных спаборніцтваў: ААТ “Агра-Калядзічы”, якое заняло першае месца па вытворчасці цукровых буракоў і трэцяе – па рэалізацыі малака, ААТ “Ружаны-Агра” – першае ў вобласці па вытворчасці свініны, райплемстанцыю, якая заняла першае месца па выхаду цялят на сто кароў. Другія месцы ў вобласці: па вытворчасці цукровых буракоў у ААТ “Шані-аграпрадукт”, насення кукурузы — у ААТ “Ліноўскае”, трэцюю пазіцыю таксама па вытворчасці насення кукурузы займае абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя. У той жа час лепшымі ў раёне па нарыхтоўцы кармоў стала ААТ “Агра-Калядзічы”, па вытворчасці цукровых буракоў — ААТ “Вялікасельскае Агра”, бульбы – ААТ “Айчына”.
Вельмі прыемна, што была высока ацэнена праца тэхніка асемянатара ААТ “Жураўлінае” А.С.Петруко-віча, аператара па адкорме свіней В.У.Смірнова і аператара па атрыманні парасят А.А.Рагачэўскай з ААТ “Ружаны-Агра”, якія ў абласных спаборніцтвах занялі прызавыя месцы. І, што найбольш радуе, усе прызавыя месцы ў вобласці занялі нашы механізатары кормаўборачных камбайнаў – С.С.Сахарук і М.С.Шышко з ААТ “Жураўлінае”, П.А. Шырма з ААТ “Вялікасельскае Агра”. Не было роўных і вадзіцелям на адвозцы кармоў В.М.Максімовічу (ААТ “Вялікасельскае Агра”), М.М.Тарасевічу і С.П.Копанька з ААТ “Жураўлінае”, якія таксама заваявалі першае, другое і трэцяе месцы ў вобласці.
Гэтых і іншых земляробаў і жывёлаводаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў шчыра віншую з нашым прафесійным святам. Здароўя ўсім, сямейнага шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць як асобнай сям’і, так і ўсёй нашай Радзімы.
Інтэрв’ю ўзяла Галіна Каляда.