Да актыўнай фазы трэніровак напярэдадні будучых спаборніцтваў прыступілі выхаванцы гуртка картынга пры пружанскай структуры ДТСААФ.
Як расказвае старшыня раённага таварыства М.М. Макаранка, для навучання дзятве перададзены чатыры картынгі, на якіх на мотадроме ў добрае надвор’е праводзяць заезды 15 гурткоўцаў, самаму малодшаму з якіх восем гадоў.
На пачатку чэрвеня пружанскіх картынгістаў чакаюць першыя спартыўныя выпрабаванні на абласным першынстве па фігурным ваджэнні тэхнікі. І літаральна за два месяцы падлеткам неабходна выдатна падрыхтавацца, каб пацвердзіць свой высокі клас, прадэманстраваны на спаборніцтвах папярэдніх гадоў.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).