Воскресенье, 13 октября 2024

15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

442

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі лакальных войнаў і ваенных канфліктаў!

15 лютага наша краіна адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Айчыны. 35 гадоў прайшло з таго моманту, калі апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Рэспублікі Афганістан. Гэта трагічная і ў той жа час гераічная старонка ў жыцці ўсёй краіны. У гэты дзень мы ўспамінаем пра подзвіг тых, хто з рызыкай для ўласнага жыцця, захоўваючы вернасць прысязе, выканаў вайсковы абавязак.

Мы шчыра ганарымся нашымі землякамі, хто на сваіх плячах з гонарам і годнасцю вынес суровыя выпрабаванні, якія сталі трагедыяй для ўсяго народа. І смуткуем аб тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў і загінуў у баі смерцю адважных. Іх подзвіг навечна застанецца ў нашых сэрцах.

Многія воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны, якія прайшлі агонь «гарачых кропак», па-ранейшаму ў страі. Вы робіце вялікі ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі Пружанскага раёна, падтрымліваеце аўтарытэт беларускага войска, павялічваеце прэстыж ваеннай службы. Ваша гераічнасць, доблесныя справы на славу Радзімы служаць прыкладам для падрастаючага пакалення пружанцаў, будучых салдат і афіцэраў.

Дарагія сябры, прыміце словы падзякі за мужнасць і стойкасць. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага спакою, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.