Воскресенье, 18 января 2026

15-летний нетрезвый мотоциклист не справился с управлением и попал в реанимацию

1 003

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося днём шостага красавіка на лясной дарозе паблізу ад вёскі Плябанцы. 15-гадовы жыхар горада ў нецвярозым стане вырашыў паганяць на матацыкле, пры гэтым не маючы права на кіраванне гэтым транспартным сродкам. У выніку юнак не справіўся з кіраваннем і перакуліўся. Матацыкліст атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы і быў шпіталізаваны ў абласную рэанімацыю. Праверку па факце аварыі праводзяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.