У Следчым камітэце
— Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень следчымі было ўзбуджана 8 крымінальных спраў.

— Жыхарцы г.п.Шарашэва тэрмінова былі патрэбны грошы, але банкі ў выдачы крэдыту адмовілі. Таму жанчына вырашыла скарыстацца прапановай, якую знайшла ў інтэрнэце. Нейкая замежная банкаўская ўстанова абяцала крэдытаваць саіскальніцу на суму ў 10 тысяч долараў ЗША. Спачатку ад яе запатрабавалі копіі дакументаў, а потым пачалі выцягваць грошы. Першы плацёж у памеры 400 долараў ЗША спатрэбіўся каб «павялічыць суму крэдыту». Другі — за «разблакаванне пераводу на беларускай мяжы». Трэці — за «кур’ерскую дастаўку». У выніку жанчына пералічыла «банку» амаль паўтары тысячы долараў, а чакаемы крэдыт, зразумела, так і не атрымала. Што і прымусіла звярнуцца па дапамогу да праваахоўнікаў. Як было ўстаноўлена, грошы пацярпелая пераводзіла ў банкі адной з краін Заходняй Афрыкі і адшукаць іх далейшы шлях будзе вельмі складана. Па факце махлярства ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.