Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Не сваё — не шкада. Сумнеўнае сцвярджэнне. Заўсёды трэба памятаць, што за ўсім, што нас акружае, стаіць праца іншых людзей, а яна ў любым выпадку заслугоўвае павагі. Але ж сярод нас усё роўна знаходзяцца тыя, каму нашкодзіць — значыць выявіць сваю перавагу над астатнімі, выказаць непавагу да грамадства.
Вось і непаўналетні жыхар г. Пружаны не знайшоў прымянення сваёй фізічнай сіле ў правільным рэчышчы, таму пашкодзіў на тэрыторыі стадыёна «Мухавец» восем палімерных сядзенняў на глядзельных трыбунах. Чым прычыніў установе «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву г. Пружаны» матэрыяльны ўрон.
Падлетку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.