З 345 выпускнікоў, якія сёлета развіталіся са школай, 13 закончылі сярэднюю адукацыю з залатымі медалямі.
Большасць “залатых” медалістаў – ажно пяць – у СШ №5. Нязначна адстала ад лідара Ружанская СШ, якая выпусціла чатыры медалісты. Таксама з залатымі медалямі скончылі школу трое навучэнцаў СШ №1 і адзін — СШ №3. Акрамя гэтага, ажно 96 выпускнікоў адзінаццатых класаў атрымалі пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
Ці ўдасца ім пацвердзіць высокі ўзровень ведаў пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, пакажуць вынікі цэнтралізаванага тэсціравання.
Галіна Каляда.