Понедельник, 2 декабря 2024

102-летняя Мария Ярмосюк поделилась воспоминаниями о войне

1 281

Калі знайшлі патрэбны адрас у Верчыцах, не адразу і паверылі, што на лавачцы каля сваёй хаты нас сустрэла сама гаспадыня, — як-ніяк Марыя Рыгораўна Ярмасюк — доўгажыхарка, якая перасягнула стагадовы рубеж жыцця, адзначыла сёлета свой 102-і дзень нараджэння.26июн2015_0437

Як і ўсе людзі яе пакалення, Марыя Ярмасюк спазнала цяжкасці ваеннага ліхалецця.

— Нам не адразу паведамілі, што пачалася вайна. Мы жылі ў Гута-Міхаліне, — успамінае Марыя Рыгораўна, — калі майго гаспадара забралі ў Косава на прызыўны пункт, я пайшла разам з ім. У чым справа, адразу не зразумелі, бо вайсковы абавязак ён ужо адбыў. Спачатку тлумачылі, што гэта проста вучэбныя зборы, а пасля абеду муж прыбег і паведаміў страшную вестку: пачалася вайна! Я вярнулася ў нашу «гаёўку» (так пры паляках называлі дом лесніка), але праз пару дзён падалася да бацькоў у Нядзельнае.

А неўзабаве вярнуўся і муж Марыі Рыгораўны — з навабранцаў так і не паспелі зрабіць салдатаў. Надоўга ў акупаванай вёсцы сям’я не затрымалася і падалася ў партызанскі атрад імя Кірава, дзе Марыя Ярмасюк стала сувязной. І сёння не ўтойвае: было вельмі небяспечна, ад чаго і страшна — на кожным кроку чакала небяспека, якая зыходзіла не толькі ад нямецкіх захопнікаў, але і ад сваіх, хто «закладваў» партызанаў карнікам.

Мірнае жыццё давялося будаваць на новым месцы: на месцы Нядзельнага вырашылі стварыць палігон, і сям’я пераехала ў бліжэйшыя Верчыцы. Марыя Рыгораўна шмат гадоў працавала паляводам у Варанілавіцкім калгасе.

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *