Трэцяя пружанская школа сёлета вызначылася не толькі ў «Зарніцы». Адразу двое яе выпускнікоў сёлета атрымалі 100 балаў па ЦЭ.
Ульян Касюк выдатна справіўся з заданнямі па гісторыі Беларусі, а Ганна Булыгіна — па беларускай мове.
Яшчэ двое стабальнікаў з Пружанскага раёна — гэта Марыя Горбач з Ружанскай сярэдняй школы імя К. Марача, якая паказала выдатныя веды па грамадазнаўстве, і Юлія Сідарава з пружанскай СШ № 5, якая вызначылася па біялогіі.
Віншуем разумнікаў і жадаем удачы пры паступленні!