Суббота, 8 февраля 2025

10 юных гонщиков открыли сезон и готовятся к соревнованиям

881

З надыходам цёплага надвор’я выхаванцы гуртка картынга нарэшце закончылі «зімняе» вывучэнне тэорыі і прыступілі да практычных трэніровак. Як расказвае трэнер юных гоншчыкаў С.П.Махвіч, іх чакае даволі напружаны графік, а 27 красавіка адбудуцца спаборніцтвы Брэстчыны з адкрыццём картынгавага сезона.


Сёлета нашым картынгістам трэба паказаць такі ж клас, як і летась, калі пружанцы некалькі разоў заваёўвалі прызавыя месцы на абласных спаборніцтвах па фігурным ваджэнні і па хуткасным манеўраванні картамі. А можа, атрымаецца выступіць яшчэ лепш.
— У бягучым годзе мы памяняем нашу тактыку,— зазначае Сяргей Пятровіч. — Раней на спаборніцтвы ездзілі толькі лепшыя гоншчыкі, а цяпер кожны з дзесяці выхаванцаў паспрабуе свае сілы, каб адчуць спартыўны дух і волю да перамогі.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.