Понедельник, 25 сентября 2023

1 жніўня ў Вялікім Сяле з розніцай у паўтары гадзіны адбыліся два пажары

739

Учора ў Вялікім Сяле з розніцай у паўтары гадзіны адбыліся два пажары. Першым паступіла паведамленне аб узгаранні прэс-падборшчыка, праз пэўны час – аб пажары ў гаспадарчай пабудове.

Узгаранне прэс-падборшчыка адбылося ў полі, недалёка ад аграгарадка. Паведаміў аб яго ўзгаранні дырэктар ААТ «Вялікасельскае-Агра». У выніку пажару агнём пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кузава прэс-падборшчыка, электраправодка, стрейч-плёнка. Трэба адзначыць, што пажар тушылі работнікі гаспадаркі. Пры дапамозе шасці вогнетушыцеляў, аўтацыстэрны і бочкі з вадой, прыстасаваных для пажаратушэння, яны справіліся з узгараннем самастойна.

Аб пажары ў гаспадарчай пабудове дыспетчару цэнтра аператыўнага ўпраўлення Пружанскага РАНС паступіла многа званкоў. Да месца выкліку было адпраўлена чатыры аўтацыстэрны. Першым падраздзяленнем было ўстаноўлена, што дах гаспадарчага будынка цалкам ахоплены агнём, пагрозы суседнім будынкам няма, гаспадары знаходзяцца на вуліцы. У выніку пажару агнём знішчаны дах па ўсёй плошчы, пашкоджана прыбудова.

Прычына па абодвух фактах пажараў устанаўліваецца, пацярпелых няма. Паважаныя грамадзяне! У чарговы раз нагадваем: будзьце пільнымі, выконвайце правілы пажарнай бяспекі на працоўных месцах і ў быту.

Пружанскі РАНС