Адыходзячы год быў багаты на падзеі. Вылучыць асноўныя мы папрасілі старшыню Ружанскага пасялковага Савета дэпутатаў Л.М.Маскалевіча.
1. Найбольш адметнай і сацыяльна значнай падзеяй, на маю думаю, сёлета было чарговае ўзбуйненне ААТ «Ружаны-Агра» за кошт далучэння ААТ «Варанілавічы». Большая частка — пяць гаспадарак Ружанскай зоны — цяпер аб’яднаны ў адну. У выніку па плошчы таварыства займае цяпер другое месца ў рэспубліцы.
Наогул, за гэты год тут шмат чаго змянілася: у Малочках уведзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма на 1100 галоў. Завершана першая чарга будаўніцтва і вядуцца наладачныя работы на свінакомплексе ў Бор-Ліпах, тым часам праводзіцца тэндэр па закупцы матачнага пагалоўя. Акрамя таго, будуецца яшчэ шэсць сучасных малочнатаварных фермаў: у Юндзілах, Калазубах, Варанілавічах, Далках, Бярэзніцы і Поланску.
2. Разам з рэарганізацыяй у аграрным сектары адбылося змяненне межаў і тэрытарыяльна-адміністрацыйных структур: Варанілавіцкі сельсавет далучылі да Ружанскага пассавета. Пасля рэарганізацыі агульная колькасць насельніцтва на тэрыторыі пассавета складае каля 6,5 тысячы чалавек.
Неадназначныя на гэты конт меркаванні людзей. Натуральна, пасля ўзбуйнення заўсёды з’яўляецца шмат пытанняў. Тым больш, што прыкладная працягласць пассавета на сённяшні дзень каля 30 кіламетраў, а на яго тэрыторыі знаходзяцца ажно 32 вёскі, некаторыя з якіх значна аддалены ад адміністрацыйнага цэнтра. А асноўнае іх насельніцтва — пенсіянеры, якія таксама патрабуюць да сябе ўвагі, хаця б пры вырашэнні самых надзённых пытанняў: асвятлення, стану дарог, спілавання аварыйных дрэў… Каб не пускаць справы вяскоўцаў на самацёк, трэба выязджаць на месцы. Ёсць, вядома, старасты, але ўсю інфармацыю яны не данясуць. У гэтым плане будзе цяжка, але з іншага боку, несумненна, з’эканомяцца бюджэтныя сродкі.
3. Сёлета ў пасёлку было ўведзена ў эксплуатацыю шмат жылля. Дах над галавой атрымаў шэраг работнікаў ААТ «Ружаны-Агра». У гаспадарцы пабудаваны 24-кватэрная шматпавярхоўка, 12 аднакватэрных дамоў па завулку Кірава і вуліцы Зялёнай, яшчэ дзевяць — па вуліцы Пружанскай.
Нарэшце зрушылася з месца справа і будаўніцва кааператыўнага дома. Ажно два гады рыхтаваліся дакументы, за гэты час не раз мяняўся і склад членаў кааператыва: з 60 жадаючых у ЖБК застаўся 21 чалавек. І вось нарэшце спіс зацверджаны. 13 кватэр будуе мясцовая гаспадарка, тры — «Рамбуд» і столькі ж — за кошт бюджэтных грошай у якасці службовага жылля для прыезджых спецыялістаў. Да слова, апошні кааператыўны дом у пасёлку быў узведзены ў 1999 годзе.
4. Новае жыццё атрымалі сёлета архітэктурныя помнікі пасёлка. Значны фронт работ выкананы на Ружанскім палацавым комплексе Сапегаў: завершана рэканструкцыя ўязной брамы, на ёй засталося толькі ўстанавіць гербы, якія пакуль знаходзяцца ў майстэрні Брэстрэстаўрацыі. Акрамя таго, зроблена кладка ўсходняга флігеля і сёння манціруюцца кроквы.
При строительстве использовались керамическая плитка от www.keramogranit.ru, керамогранит, мозаика, ступени.
Радасная падзея адбылася ў праваслаўным прыходзе: манастыр базыльян — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя — перададзены ў карыстанне царкве. Замест станцыі краязнаўства і турызму, якая там размяшчалася да нядаўняга часу, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр Сень плануе стварыць там своеасаблівы духоўна-асветны цэнтр. Як мяркуецца, там будзе бібліятэка духоўнай літаратуры, нядзельная школа для дзяцей і дарослых, царкоўны музей…
5. З цяжкасцямі і мноствам скаргаў, але ўсё-такі завершаны капітальны рамонт дома №5 па вуліцы 1 Мая. На днях камісія прыняла асноўныя работы: па вонкавым уцяпленні, рамонту пад’ездаў, там устаноўлены чарапічны дах і добраўпарадкавана пляцоўка перад домам… А ў першай палавіне наступнага года там завершацца работы і па ўмацаванні і рамонту балконаў, большая частка якіх знаходзіцца ў аварыйным стане.
Раскрыю планы жыллёва-камунальнай службы: у наступным годзе капітальны рамонт па праграме энэргазберажэння распачнецца і ў доме №4 па вуліцы Чырвонаармейскай
Не менш прыемных падзей чакае жыхароў Ружаншчыны і ў наступным годзе: з будаўніцтвам у пасёлку аграгарадка, запланаванага на 2010 год, мястэчка абавязкова зменіцца ў лепшы бок. Леанід Міхайлавіч гаворыць: «Кожная ўстанова пасёлка, зразумела, будзе сама клапаціцца пра свае аб’екты: рамонт магазінаў, замена цеплатрас і вулічнага асвятлення… У цэлым жа плануецца замяніць тратуар на вуліцах Савецкай, Урбановіча, Леніна і 1 Мая. На вуліцах Інтэрнацыянальнай і Сонечнай, часткова Камсамольскай і 1 Мая будзе пакладзены асфальт. Як мяркуецца, рамонт чакае будынак былога Дома афіцэраў, дзе хутчэй за ўсё пасля яго будуць праводзіцца дыскатэкі. Пэўная сума грошай пойдзе на азеляненне пасёлка».
Значны аб’ём работ будзе выкананы ў ААТ «Ружаны-Аагра»: у Калазубах пачнецца будаўніцтва камбікормавага завода, а ля свінакомплекса ва ўрочышчы Бор-Ліпы павінны з’явіцца забойны цэх і мясакамбінат, магутнасць якога, па папярэдніх разліках, складзе 10 тон каўбасных вырабаў за змену.
Акрамя таго, рашэннем Брэсцкага аблвыканкама Ружаны ўключаны ў пералік малых гарадоў, якія павінны быць узорнымі па энэргазберажэнні.