Прыемны сюрпрыз чакаў пераможцу тэлепраекта “Я пяю!” Набіля Зарука на святочных мерапрыемствах, прысвечаных 10-годдзю тэлеканала АНТ.
Падчас музычных вечароў, якія праходзілі ў Мірскім замку і ў якіх ён прыняў удзел, пружанскаму хлапчуку ўручылі пуцёўку ў Дыснейлэнд. Такім чынам быў адзначаны яго высакародны ўчынак на тэлепраекце “Я пяю!”, калі Набіль, як пераможца, адмовіўся ад пуцёўкі ў Дыснейлэнд на карысць хворай дзяўчынкі. Цяпер ён паедзе ў сусветна вядомы парк забаў разам з мамай у жніўні.
Галіна Каляда.