5700 чалавек наведалі сайт нашай газеты ў кастрычніку, што на 1000 больш, чым у верасні.
У сярэднім кожны наведвальнік праглядае тры старонкі сайта. Самымі папулярнымі ў кастрычніку сталі фотагалерэя і расклад руху цягнікоў па станцыі Аранчыцы. Вялікую колькасць праглядаў сабралі адказы на пытанні, адрасаваныя старшыні райвыканкама Міхаілу Мікалаевічу Серкову.
Наступным па папулярнасці стаў адказ рэдакцыі з Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь аб тым, што хуткасны электрацягнік “Штадлер” будзе прыпыняцца на нашай чыгуначнай станцыі. Шмат хто цікавіўся фотарэпартажам з кірмашу “Пружанская восень”, а таксама адкрыццём пасля рамонту мага-зіна “Палявы”. Ну, і сапраўдны фурор не толькі на нашым сайце, але і ва ўсім беларускім інтэрнэце зрабіла Анастасія Іванова, дзяўчына-механізатар.
Не абмінаюць увагай чытачы і рэкламныя артыкулы, якія змешчаны на сайце. У сярэднім на кожны банэр за месяц націскаецца ад 200 да 300 разоў. Нагадваем, што размяшчэнне аднаго рэкламнага артыкула каштуе 50 тысяч беларускіх рублёў, банэра – 60 тысяч на месяц.
Згодна з апытаннем, 54% наведвальнікаў нашага сайта — мужчыны. Палова наведвальнікаў знаходзіцца ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.
Зразумела, што больш за ўсё нашымі навінамі цікавяцца беларусы (амаль 10 тысяч наведванняў), жыццё Пружан цікавіла расіян (800), украінцаў і жыхароў ЗША (кожная краіна дала прыкладна 200 наведванняў), а таксама жыхароў Нарвегіі (98).
Прыкладна па 100 удзельнікаў дабавілася ў кастрычніку ў групы газеты на сайтах vk.com i odnoklassniki.ru, больш маруднымі тэмпамі развіваецца наша старонка www.facebook.com/budni.by.
По данным Google Analytics — 5700, SpyLog — 6192.
Рейтинг комментария:
0
0
Катрин, вы бы там как-нить отдельно, што ле та, закрепили ссылки на расписания ж/д и автобусов? o_O
А то, иной раз, долго искать-листать приходится, так как поиска на сайте няма! :-O 😉 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
Поиск же есть… И справа закреплена ссылка на одно из расписаний, скоро туда обе закреплю.
Рейтинг комментария:
0
0
Думаю, сверху рядом со страницами «Реклама», «Контакты» и др. можно вынести ссылку на расписания. Или отдельным баннером в сайдбар их разместить.
Рейтинг комментария:
0
0
Так она же была :).
Рейтинг комментария:
0
0
значит, пусть еще будет! 😀 😀 😀
Рейтинг комментария:
0
0