Понедельник, 29 апреля 2024

Клуб деловых женщин провел «круглый стол» по вопросам предупреждения торговли людьми

1 557

…Муж паехаў на заробкі і прапаў. Дачка-студэнтка выйшла вечарам да сяброўкі, а апынулася… у прытоне суседняй дзяржавы. Вы думаеце, гэтыя жахлівыя гісторыі з вобласці фантастыкі альбо падобнае адбываецца дзе-небудзь, толькі не ў нас? Памыляецеся. Стаць ахвярай гандлю людзьмі можна і на тэрыторыі нашай вобласці.

Пра гэта, а таксама пра тое, як не апынуцца ў працоўнай ці сексуальнай эксплуатацыі, вялася размова падчас “круглага стала” ў райвыканкаме.SAMSUNG DIGITAL CAMERA Раскрывалі тэму прадстаўніцы ГА “Клуб дзелавых жанчын” з г.Брэста Валянціна Уладзіміраўна Пухцеева і Наталля Уладзіміраўна Здольнік (на здымку).

Падкрэслівалася цесная работа з прадстаўнікамі ўлады, сілавых структур і рэлігійных канфесій. Паводле дадзеных грамадскага аб’яднання, па нашай вобласці налічваецца звыш 280 пацярпелых ад гандлю людзьмі. Хаця мяркуецца, што рэальная лічба ў шмат разоў большая: людзі, якія перажылі здзек і знявагу, часта лічаць за лепшае наогул пра гэта маўчаць. І дарма. ГА “Клуб дзелавых жанчын” пры падтрымцы Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, аказваючы псіхалагічную, юрыдычную, медыцынскую і нават матэрыяльную дапамогу, вяртае такіх людзей  да нармальнага жыцця. Дзеля гэтага рэалізуецца сумесны праект “Работа інфармацыйнай гарачай лініі па супрацьдзеянні гандлем людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь”. Галоўная яго мэта – інфармаванне грамадзян па пытаннях бяспечнага выезду і знаходжання за мяжой, а таксама аказанне дапамогі пацярпелым людзям і іх сем’ям. З 2003 года, калі пачаўся рэалізоўвацца праект, па жнівень года бягучага на нацыянальную “гарачую лінію” паступіла звыш 25,5 тысячы тэлефонных званкоў. Найбольш папулярныя краіны назначэння, якія цікавяць беларускіх грамадзян, гэта: Расія, Польшча, Германія, ЗША, Чэхія, Італія, Турцыя. Усяго ж геаграфія выезду ўключае 106 краін.SAMSUNG DIGITAL CAMERA

Як паведамілі падчас пасяджэння ў райвыканкаме госці з Брэста, дзякуючы рабоце нацыянальнай “гарачай лініі” было вернута ў Беларусь 118 чалавек, якія аказаліся ахвярамі гандлю.

Каб такога не здарылася з вашымі роднымі і знаёмымі, перш чым зрабіць неабдуманы крок у жыцці, парайцеся са спецыялістамі. Яны падкажуць адрасы легальных фірм для працаўладкавання за мяжой, пракансультуюць, што рабіць, калі, напрыклад, вам не заплацілі за працу на тэрыторыі Расіі. Тэлефон 8-801-201-5555 “гарачай лініі” працуе штодня з 8.00 да 20.00. Званкі са стацыянарных тэлефонаў, МТС і Велком на тэрыторыі Беларусі бясплатныя.

Галіна Каляда (фота аўтара).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *