Суббота, 14 декабря 2024

«Юниор-эрудит клуб» одну из игр посвятил Великой Победе

1 262

«Юніёр-эрудыт клуб» Палаца культуры правёў пасяджэнне «Дзеля жыцця на зямлі», прысвечанае юбілейнай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.25апр2015_0885

На гэты раз проста гульнёвым турнірам не абышлося: падчас сустрэчы, на якой прысутнічалі вучні 9-10 класаў усіх агульнаадукацых устаноў горада, былі і ганаровыя госці мерапрыемства, і салісты Новазасімавіцкага ДК… Народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік» пад кіраўніцтвам С.Машкала, перш чым заняць месцы ў глядацкай зале, сам падняўся на сцэну. У рэпертуары калектыву нямала песень пра вайну.25апр2015_0856

Здаецца, не пакінула раўнадушнымі маладых людзей жыццёвая гісторыя С.С.Карпей, былога малалетняга вязня канцлагера Азарычы. Голад, холад, жах і боль, якія ў дзяцінстве перажыла гэтая жанчына, не пад сілу забыць: яе ўспаміны сталі часткай кнігі пра трагічную старонку з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.25апр2015_0864

Палкоўнік запасу У.Б. Грышкевіч, які ўвайшоў у склад журы, выступіў перад моладдзю ўжо ад імя свайго пакалення. Былы вайсковец аказаўся чалавекам з творчай душой: у вольны час ён піша песні. І адну з іх ён выканаў перад падлеткавай публікай.

Між іншым, прыняць удзел у мерапрыемстве тым ці іншым чынам змаглі і гледачы: чыталі вершы, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах.25апр2015_0875

Удзельнікаў турніру чакалі асобныя заданні, да якіх ім трэба было падрыхтавацца загадзя. Кожны з іх паказаў свае лепшыя якасці і дапамог сваёй камандзе стаць пераможцай гульнёвага турніру «Мы, маладыя, памятаем пра вайну» ў адной з трох намінацый. У прыватнасці, ігракі з СШ №1 былі прызнаны лепшымі ў прэзентацыі плаката і атрымалі дыплом у намінацыі «За мір на планеце», каманда СШ №3 — за лепшае веданне песень ваенных гадоў, вучні СШ №5 за веданне гістарычных фактаў сталі пераможцамі ў намінацыі «Па старонках ваеннага летапісу».

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *