Воскресенье, 19 января 2025

Школы Пружанщины к учебному году готовы

2 870

Засталося некалькі дзён да таго моманту, як у школах загучаць зноў званкі і дзіцячы гоман. Штогод чарговы навучальны год пачынаецца са змен. І бягучы не стане выключэннем. Аб гэтым гутарка нашага карэспандэнта з начальнікам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму І.А.Казарэз.

— Ірына Анатольеўна, балючым пытаннем застаецца аптымізацыя навучальных устаноў. Якія школы закрыюцца ў гэтым годзе і чым гэта выклікана?

— На жаль, такія непапулярныя меры давялося прымаць і сёлета. Трэба адзначыць, што гэта вымушаная справа. Мяркуйце самі: Кавальскі вучэбна-педага-гічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа наведвалі 21 вучань і тры дашкольнікі, адукацыйны і выхаваўчы працэс для якіх стваралі 14 педагогаў. Прыкладна па аднаму настаўніку на кожнага школьніка, хаця ў цэлым па рэспубліцы на аднаго педагога прыходзяцца 12 вучняў. Відавочна, што ўтрымліваць установу і несці вялікія матэрыяльныя выдаткі, якія робяць навучанне аднаго дзіцяці «залатым», палічылі немэтазгодным. Аднак гэта не азначае, што дзеці застануцца па-за навучальным працэсам: яны будуць наведваць Варанілавіцкую сярэднюю школу, а дашкольнікі — Калазубскі дзіцячы садок. Для чаго арганізаваны падвоз школьным аўтобусам. Дарэчы, большая частка педагагічнага калектыву таксама будзе працаваць у Варанілавічах. Адбылася і рэарганізацыя адной установы: Зеляневіцкая сярдняя школа становіцца базавай.

Хочацца спадзявацца, што дэмаграфічная сітуацыя палепшыцца і мы бу-дзем адкрываць школы. Тым больш, што ёсць пэўныя падставы чакаць гэтага ў недалёкім будучым. Напрыклад, сёлета ў школу прыйдуць 5320 вучняў, гэта прыкладна на 70 чалавек менш, чым летась. Аднак на фоне гэтага крыху больш дашкольнікаў прыйдзе ў дзіцячыя садкі. Ужо назіраюцца пэўныя змены да лепшага і ў школе: першакласнікаў пабольшала: плюс 45 вучняў да колькасці мінулага года.

— Увогуле сёлета скарачэнні кадравага саставу закранулі адукацыйную сістэму раёна?

— Калі параўноўваць з іншымі галінамі, то нязначна: штат педагогаў скарочаны на 11 чалавек, але пераважная большасць з іх — пенсіянеры, якія працягвалі працаваць у школе. Такім чынам, якой-небудзь сацыяльнай напружанасці не адчуваецца. А вось кадравы голад мы адзначаем і ў бягучым годзе. Як заўсёды, не хапае настаўнікаў фізікі, інфарматыкі, матэматыкі, прадметаў хіміка-біялагічнага цыклу, спецыяльнай адукацыі і выкладчыкаў фізічнай культуры. Асабліва гэта тычыцца сельскай мясцовасці.

— Надыходзячы навучальны год не абыдзецца без чарговых сюрпрызаў, якіх, да слова, ужо ў школе ў апошнія гады зашмат? Чаго чакаць сёлета?

— Сапраўды, адукацыйнай сістэме краіны не хапае стабільнасці, даводзіцца пастаянна мяняць падыходы, распрацоўваць новыя методыкі. Пяць гадоў таму было вырашана адмяніць профільнае навучанне, калі паглыблена вывучаліся асобныя прадметы. Мінулы час паказаў нерацыянальнасць такога рашэння, і з бягучага года ўсё вяртаецца назад для вучняў старэйшых класаў. Таксама павялічваецца колькасць гадзін на фізічную культуру. Асаблівая ўвага і замежным мовам.

— Адным з хвалюючых пытанняў у першыя навучальныя тыдні з’яўляецца арганізацыя харчавання школьнікаў.

— За лета адзначаны пэўны рост цэн, таму кошт харчавання адпаведна зменіцца. Каб ён быў не вельмі адчувальны, перавага бу-дзе аддавацца, вядома, мясцовым прадуктам, спадзяемся таксама на нарыхтаваныя школамі запасы ўраджаю. У любым выпадку, харчаванне школьнікаў застанецца самым танным у параўнанні з установамі грамадскага харчавання.

— На гэтым тыдні ўсе школы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці. Ці гатовы пружанскія навучальныя ўстановы да прыёму дзяцей і якія змены адбыліся?

— Акрамя СШ №5, дзе вядзецца капітальны рамонт харчблока, усе навучальныя ўстановы падрыхтаваны поўнасцю. Ды і пятую гарадскую мяркуем закончыць да 1 верасня. Капітальныя змены адбыліся ў Ружанскай сярэдняй школе, дзе створана сучасная супрацьпажарная сістэма. Звыш 800 мільёнаў рублёў укладзена ў Слабодскую школу і 400 мільёнаў — у Сланімцоўскі дзіцячы садок.

Некаторыя змены адбы-ліся і ва ўнутраным напаўненні школ. За сродкі раённага бюджэту будуць заменены чатыры камп’ютарныя класы, за кошт абласнога фінансавання — сем.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *