Што робіцца з кабельным тэлебачаннем?
На гэтым тыдні паступіла шмат падобных пытанняў ад чытачоў «раёнкі». Сапраўды, за адзін дзень амаль поўнасцю змянілася сетка вяшчання абодвух гарадскіх кабельных аператараў.
Як расказаў старшыня ПВК «Зодчы» І.А.Мартынюк, справа ў тым, што пераважная большасць з раней транслюемых каналаў не прайшла дзяржаўную рэгістрацыю ў нашай краіне. І ў адпаведнасці з заканадаўствам аб інтэлектуальнай уласнасці, іх далейшае вяшчанне з’яўляецца прамым парушэннем.
Такое ж пісьмо атрымаў і уладальнік кабельнага тэлебачання «Салют» А.А.Афонін, у якім паведамлялася, што неабходна складаць сетку з афіцыйна зарэгістраваных 164 тэлеканалаў.
У выніку абодва аператара амаль поўнасцю выключаюць з вяшчання расійскія і ўкраінскія каналы, замяняючы іх новымі варыянтамі. Пакуль трансляцыя адбываецца ў тэставым рэжыме з адначасовым вывучэннем меркаванняў тэлеаўдыторыі, але на наступным тыдні плануецца устанавіць пастаянны спіс тэлеканалаў для вяшчання. Аб зменах нашы чытачы даведаюцца з наступным выпускам «Тэлепраграмы».
Алег Сідарэнка.