Воскресенье, 6 октября 2024

Чеками «Жильё» можно рассчитаться за реконструкцию квартиры. Но не за всякую

1 935

Ці можна чэкамі «Жыллё» разлічыцца за крэдыт на рэканструкцыю кватэры?

в.Новыя Засімавічы.

Сапраўды, заканадаўствам прадугледжана такая магчымасць. Але пры гэтым існуюць і некаторыя абмежаванні. Крэдыт на рэканструкцыю жылля (кватэра гэта ці прыватны дом) выдаецца сёння ўсім, хто стаіць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў і жадае аформіць такую пазыку. Аднак у якасці пагашэння доўгу прадугледжаны іншыя інструменты.чеки жилье

Як патлумачылі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, Вы скарысталіся крэдытнымі рэсурсамі для правядзення капітальнага рамонту ў сваёй кватэры. Пры гэтым колькасць квадратных метраў не павялічылі, ніякіх істотных змяненняў у якасць камунальных зручнасцей не ўнеслі. А значыць, жыллёвыя ўмовы ў Вашай сям’і не палепшыліся. Словам, на пагашэнне крэдыту чэкі «Жыллё» ў дадзеным выпадку выкарыстаць немагчыма.

Але яны  Вам могуць спатрэбяцца, напрыклад, калі падрастуць дзеці: выкарыстаць каштоўныя паперы можна на ўнясенне ўзносаў на будаўніцтва кааператыўнага жылля.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *