Вторник, 3 декабря 2024

Церковь не рекомендует менять имена

2 220

Дваццацігадовы юнак жадае памяняць сваё імя, старажытнагрэчаскае па паходжанні. Узяць ён хоча імя славянскае. Мужчына не жанаты, дзяцей не мае, і рашэнне такое прыняў свядома. яхта

Загадчыца аддзела ЗАГС Н.Р.Цібароўская тлумачыць:

— З просьбай памяняць прозвішча, імя ці імя па бацьку могуць звярнуцца ў ЗАГС па месцы рэгістрацыі грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. І такая просьба будзе выканана на падставе дазволу, які выдае ў нас галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Аднак для гэтага павінна быць уважлівая прычына. Адной з такіх у нашым выпадку можа быць імя немілагучнае ці якое цяжка вымаўляецца. Могуць разглядацца і іншыя аргументы. Але ў любым выпадку заяўніку патрэбна быць гатовым да таго, што пільную ўвагу да яго персоны праявяць праваахоўныя органы і ЗАГС. Да ўсяго, працэдура праверкі патрабуе часу і грошай таго ж заяўніка. Калі ж неабходныя дакументы будуць сабраны, канчатковы вердыкт вынесе ўпраўленне юстыцыі.

***

— Для чалавека праваслаўнага, імя якому было дадзена пры хрышчэнні, — кажа благачынны цэркваў Пружанскага раёна айцец Міхаіл Носка, — гэта не дапушчальна. Неабходна, каб у чалавека было адно імя. У сувязі з гэтым хачу звярнуцца да бацькоў, якія мяркуюць назваць сваіх немаўлят імёнамі з тэлесерыялаў: не рабіце так, каб не было пасля сорамна вам ці няёмка вашым дзецям. Імя чалавеку даецца толькі аднойчы. І ставіцца да яго выбару патрэбна з вялікай адказнасцю.

 

На думку аўтара, у дадзенай сітуацыі нельга адмаўляць яшчэ і маральны аспект. Выбар імя дзіцяці пры нараджэнні – выбар бацькоў. А яго, як і маці з бацькам, патрэбна паважаць. Таму, нават калі просьбу маладога мужчыны задаволяць заканадаўча, ці не пакрыўдзіць бацькоў жаданне сына насіць іншае імя? Гэта таксама патрэбна браць у разлік.

Галіна КАЛЯДА.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *