Пятница, 14 февраля 2025

Художник Иван Чернякевич оценил гобелены районного Дома ремесел и дал ценные советы

1 984

Івана Чарнякевіча звычайна называюць расійскім мастаком. Але ў нас, у Пружанах, яго лічаць сваім, беларускім: Іван Міхайлавіч нарадзіўся ў Плябанцах, штогод бывае на малой радзіме — не губляе сувязі са сваімі каранямі, на беларускай мове, якой свабодна валодае, размаўляе не менш, чым на рускай. Падчас апошняга водпуску на бацькаўшчыне Іван Чарнякевіч пабываў у раённым Доме рамёстваў. Праўда, на гэты раз мастак выступаў не ў якасці аўтара экспазіцыі, а як звычайны наведвальнік.IMG_9427

Даведаўшыся, што знакаміты зямляк-мастак гасцюе на Пружаншчыне, калектыў Дома рамёстваў узяў на сябе смеласць запрасіць яго ў госці — у якасці назіральніка, прафесійнага крытыка і кампетэнтнага дарадцы.

Шэраг экспанатаў захапіў Івана Чарнякевіча сваёй самабытнасцю. Подыхам даўніны прыцягнула ўвагу пастаянная экспазіцыя рэчаў, якімі карысталіся нашы продкі: адзенне, абутак, прадметы ўжытку… Калекцыю рарытэтаў пастаянна папаўняюць работнікі ўстановы, якія шукаюць на гарышчах дамоў унікальныя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі.IMG_9423

Калектыву Дома рамёстваў вельмі хацелася пачуць кампетэнтнае меркаванне наконт работ, ствараемых кіраўнікамі гурткоў і іх выхаванцамі. Асабліва цікавілі каментарыі наконт габеленаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай творчасці Івана Чарнякевіча. Госць ацаніў намаганні людзей, якія не толькі самі займаюцца, але і вучаць навыкам псіхатэрапіі, як называе гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сам Іван Міхайлавіч. Прафесіянал гэтай справы зрабіў шэраг заўваг і даў некалькі рэкамендацый тым, хто сапраўды зацікаўлены працаваць над стварэннем габеленаў.IMG_9374

Увогуле, сустрэча аказалася вельмі цікавай і плённай. І.М.Чарнякевіч — чалавек высока эрудыраваны і нядрэнна разбіраецца ў многіх відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А разглядаючы калекцыю сабраных збаноў, Іван Міхайлавіч з сумам зазначыў, што знікае пераемнасць пакаленняў: «Сакрэты рамеснай дзейнасці ўмельцы перадавалі ў спадчыну, быццам каштоўны дар. На жаль, сакрэты ганчарнай дзейнасці Такарэўскага, з якім я быў асабіста знаёмы, сёння застаюцца незапатрабаванымі». Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ў Доме рамёстваў рабілі памкненні аднавіць гэтае рамяство, але справа аказалася празмерна затратнай, ды й умельцаў, жадаючых дзяліцца сваімі навыкамі з падрастаючым пакаленнем, не знайшлося.IMG_9395

Не менш цікавай субяседніцай аказалася і жонка мастака — Вера Аляксееўна Прохарава — таксама вядомая мастачка. Як творчыя асобы яны нямала павандравалі па свеце, вывучаючы мастацкія традыцыі іншых краін. Таму з веданнем справы зазначаюць, напрыклад, што найбольш захаванымі і шануемымі з’яўляюцца народныя рамёствы ў Турцыі і Японіі.

Дарэчы, нягледзячы на багаты вопыт і шырокі творчы дыяпазон, у Пружанскім Доме рамёстваў гасцям усё-такі знайшлося чаму павучыцца: для іх правялі майстар-клас па вырабу лялек-мотанак.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

На здымках: майстар-клас для землякоў; Вера Прохарава: успамінаючы Такарэўскага.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *