Апошнім часам магазіны камп’ютарнай тэхнікі перасталі гандляваць маніторамі з прамянёвымі трубкамі, а прапануюць толькі вадкакрышталічныя. Няўжо яны лепшыя?
Як расказвае дырэктар магазіна «БіТ+» Дзмітрый Зайкоў, прыкладна два гады таму самі вытворцы адмовіліся ад выпуску манітораў з прамянёвымі трубкамі, аддаючы перавагу плоскім экранам. І справа не толькі ў зручнасці такога варыянту, хаця гэтыя «плюсы» многа значаць для карыстальніка.
— Навуковымі даследаваннямі даказана, што ВК-маніторы выпраменьваюць значна менш неспрыяльных электрамагнітных хваль,— зазначае Дзмітрый.— Акрамя таго, у іх на некалькі пунктаў ніжэй і спажыванне электраэнергіі.
У «БіТ+» можна набыць маніторы ад вытворцаў «LG», «Samsung», «Asus», «Phillips». Яны адрозніваюцца знешнім выглядам, а больш дасведчаныя ў камп’-ютарнай тэхніцы яшчэ цікавяцца і часам водгуку, які складае ад 2 да 5 мілісекунд. Самым шырокім попытам карыстаюцца маніторы дыяганаллю ў 22 дзюймы, але можна набыць і меншыя. Самы вялікі манітор, які прапануецца ў камп’ютарным магазіне, мае дыяганаль у 24 дзюймы.
Найбольш танная тэхніка — ад «LG», максімум зручнасцей прапануе «Samsung», які мае ў нашай краіне, у тым ліку і ў Брэсце, сервісныя цэнтры. Гэта азначае, што пакупнік аўтаматычна атрымлівае ад магазіна гарантыю на бясплатны рамонт тэрмінам на адзін год, а сервісны цэнтр дае яшчэ два гады дадатковых.
— Пакупнік можа выбраць манітор з калонкамі,— расказвае дырэктар «БіТ+».— Аднак уласная акустычная сістэма вельмі слабая, таму аматарам слухаць якасную музыку або атрымліваць якасны гук пры праглядзе відэаролікаў раю набываць асобныя калонкі.
Асобна трэба спыніцца і на функцыянальнасці ВК-манітораў. Па-першае, яны займаюць менш месца. Па-другое, новыя мадэлі валодаюць больш шырокім колам агляду. І па-трэцяе, зараз у магазіне ёсць такія маніторы, якія можна наогул павесіць на сцяну.
Усю гэту тэхніку можна знайсці ў магазіне «БіТ+»: яна рэалізуецца за наяўны і безнаяўны разлікі. Можна скарыстацца і крэдытаваннем. Дарэчы, як паведаміў дырэктар магазіна Дзмітрый Зайкоў, з пачатку бягучага года «БіТ+», як філіял самага буйнога прадпрыемства па продажу камп’ютарнай тэхнікі ў вобласці «Поспех», робіць скідкі і для тых, хто афармляе пакупку па безнаяўным разліку. Такім чынам, дзешавей не знайсці нават у Брэсце.
Адрас магазіна «БіТ+»: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 32.
Тэл.9-35-20.
УНП 290485571