Понедельник, 14 октября 2024

Фоторепортаж с митинга воинов-интернационалистов в Пружанах

1 379

Мінула 27 гадоў з таго часу, як салдаты апошняга вайсковага падраздзялення перайшлі мост пагранічнага пункта на савецка-афганскай мяжы. За гэты перыяд адбылося яшчэ нямала эпахальных падзей, пакінуўшых след у сусветнай гісторыі. Але што б ні адбывалася навокал, падзеі ў Афганістане па-ранейшаму жывуць у памяці людзей: гісторыя гэтай вайны напісана крывёй нашых салдатаў і слязьмі маці.IMG_6105

Па традыцыі ў скверы па вуліцы Тармасава сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, грамадскасць, моладзь, каб ушанаваць памяць тых, каму наканавана было не вярнуцца з чужыны.IMG_6085

15 лютага — асаблівы дзень для людзей, якім падчас вайсковай службы давялося выконваць інтэрнацыянальны абавязак, падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, адкрываючы мітынг. «Час бяжыць, але тыя, хто прайшоў праз афганскія падзеі, будуць адчуваць боль і праз шмат гадоў, — зазначыла Марыя Васільеўна ў сваёй прамове. — Больш 13 тысяч загінуўшых, амаль 7 тысяч інвалідаў, некалькі соцень зніклых без звестак — такая дарагая цана была заплачана за мір, за бяспеку паўднёвых межаў краіны».IMG_6101

Праз горан афганскай вайны прайшлі 32 тысячы беларусаў, звыш 700 сталі інвалідамі, яшчэ столькі ж аддалі свае жыцці. У ліку загінуўшых і нашы землякі: служба ў Афганістане стала апошнім этапам жыцця для 12 ураджэнцаў Пружаншчыны — А.М.Барана, А.А.Дружэні, А.У.Кубаркі, А.А.Талашкевіча, М.Н.Цабрука, У.В.Бортніка, Г.М.Ільяшука, М.М.Кудраўца, І.І.Прохара, А.Р.Супруна, С.М.Хандогі, У.У.Чарнака.IMG_6073 IMG_6074 IMG_6081

Сёння ў раёне пражывае без малога дзве сотні воінаў-інтэрнацыяналістаў, многія з якіх узнагароджаны ордэнамі і медалямі, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, удзельнічаюць у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. Да сваіх баявых таварышаў звярнуўся старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В.М.Гарахавіцкі: «Штогод мы збіраемся ў гэтым скверы, дзе створана Алея Памяці нашым загінуўшым у Афганістане землякам, і нізка схіляем галовы перад іх роднымі, перад усімі воінамі, хто ў баявой абстаноўцы праявіў мужнасць і гераізм, захаваў вернасць воінскай прысязе». Валерый Мікалаевіч запэўніў, што ўсе добрыя традыцыі па ўвекавечванні памяці герояў гэтай вайны будуць працягвацца.IMG_6108

Хто як ні воіны-інтэрнацыяналісты, выхаваныя на гераічных прыкладах сваіх бацькоў і дзядоў, з’яўляюцца дастойнымі пераемнікамі пакалення ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ад імя якога на мітынгу слова трымаў І.М.Алякумаў.IMG_6084

Памяць тых, хто аддаў сваё жыццё, выковаючы салдацкі абавязак, ушанавалі хвілінай маўчання, а да помніка воінам-інтэрнацыяналістам усклалі вянкі і кветкі. Працяг мітынг атрымаў у Свята-Аляксандра-Неўскім саборы, дзе прайшла жалобная паніхіда па загінуўшых.

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *