У Брэсце назвалі імёны пераможцаў конкурсу «Тэатр у аб’ектыве», які праводзіўся ў рамках «Непратаптанага шляху» — фестывалю асаблівых тэатраў, накіраванага на фарміраванне пазітыўнага вобразу акцёраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх творчасці.
Сам фестываль, які вось ужо не першы год збірае ў горадзе над Бугам удзельнікаў з пяці краін свету, унікальны і цікавы сам па сабе і пра яго можна расказваць многа. А для тых, хто ўмее гэта расказваць мовай выяў, вось ужо чацвёрты раз праводзіўся конкурс сярод фатографаў — як аматараў, так і прафесіяналаў. На ўдзел у конкурсе прымаліся работы, якія былі зроблены непасрэдна падчас фестывалю. Адметна, што, улічваючы асаблівасці акцёраў, выкарыстоўваць фотаўспышку падчас такіх спектакляў забараняецца. Нягледзячы на такую нялёгкую задачу, фатографы нядрэнна справіліся з пастаўленай перад імі задачай, пра што сведчаць здымкі, сабраныя на выставе ў кінатэатры «Беларусь».
Смела можна сказаць, што найлепш адлюстраваць на фота цікавыя моманты ўдалося пружанцу Сяргею Талашкевічу — фотакарэспандэнт нашай газеты узяў адразу тры ўзнагароды: 1-е месца ў намінацыі «Вакол фестывалю» за фота «Дзіцячы погляд», яшчэ адно 1-е у намінацыі партрэт (фота «Погляд у мінулае»), а таксама 3-е месца за фота «Каляровы розум» у намінацыі «Акцёры».
Пасля закрыцця выставы ў Брэсце работы пераможцаў, у тым ліку і Сяргея Талашкевіча, адправяцца да польскіх гледачоў.
Марына Вакульская.
На здымках: Сяргей Талашкевич крайни злева; на выставе.