Суббота, 15 марта 2025

ФК «Пружаны» выиграл кубок области!

3 335

У фінальным матчы, які прайшоў у мінулую нядзелю, на гарадскім стадыёне ў Кобрыне, нашы футбалісты перамаглі «Лінко» (Івацэвічы).

Лік адкрыла пружанская каманда. Здарылася гэта на 10-й мінуце пасля падачы вуглавога. Дакладны ўдар галавой па варотах саперніка нанёс Дзмітрый Ражкоў. За дзесяць мінут да перапынку футбалісты «Лінко» аднавілі раўнавагу — 1:1.

Так і не выявіўшы мацнейшага, каманды пайшлі на адпачынак.

Шчаслівай для нашай каманды стала 55-я мінута, калі Дзмітрый Пратасаў удала замкнуў прастрэльную перадачу. У далейшым ФК «Пружаны» кантраляваў ход матча і не даў шанцаў саперніку адыграцца. Фінальны свісток зафіксаваў перамогу нашых футбалістаў з лікам 2:1.

Ганаровы трафей камандзе ўручыў старшыня федэрацыі футбола Брэсцкай вобласці Яўген Трацюк.

На здымку: ФК «Пружаны» — уладальнік кубка вобласці па футболу.

Фота Юрыя Рымчонка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *