У чарговым туры чэмпіянату вобласці па футболе ФК «Пружаны» ў мінулую нядзелю гуляў у Брэсце з мясцовым «Лакаматывам». Гульня прайшла з адчувальнай перавагай нашай каманды і завяршылася пераканаўчай перамогай з лікам 3:0.
У першым тайме дакладныя ўдары па варотах саперніка нанеслі Сяргей Карпеш і Яўген Уласавец. У другой палове сустрэчы мяч на свой рахунак запісаў выхаванец пружанскага футбола Арцём Рубель.
Каманды Заходняй зоны згулялі неаднолькавую колькасць матчаў. Толькі ФК «Маларыта», «Ліверпуль» і «Лакаматыў» завяршылі першы круг. ФК «Пружаны» ў першым крузе засталося правесці дома прапушчаную гульню з камандай БрАЦАР.
Вось як выглядае турнірная табліца на сённяшні дзень:
Г В Н П Мячы А
ФК «Маларыта» 7 5 2 0 20-7 17
ФК «Пружаны» 6 4 0 2 16-9 12
«Брэстжылбуд» 6 3 1 2 20-15 10
«ФК «Ніва» 6 3 1 2 11-10 10
«Лакаматыў» 7 2 2 3 8-12 8
«Юнацтва» 5 2 1 2 11-5 7
«Ліверпуль» 7 1 0 6 10-26 3
БрАЦАР 4 0 1 3 2-14 1
Мікола Архуцік.