Суббота, 14 декабря 2024

У Пружанского района лучшие показатели по производству животноводческой продукции в республике

1 665

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання падвяло вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2013 годзе. Пераможцам сярод раёнаў прызнаны Пружанскі раён. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія маюць комплексы па вытворчасці свініны, першае месца прысуджана ААТ «Ружаны-Агра», а трэцяе — ААТ «Жураўлінае».IMG_2277

Пружанская раённая ветэрынарная станцыя стала лепшай сярод раённых ветэрынарных станцый.

Сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва прызнаны 97 галоўных заатэхнікаў, 101 галоўны ветэрынарны ўрач, больш 70 заатэхнікаў-селекцыянераў, звыш 100 брыгадзіраў малочнатаварных ферм, а таксама вялікая група аператараў машыннага даення, аператараў жывёлагадоўчых комплексаў па абслугоўванні дойнага статка, аператараў жывёлагадоўчых комплексаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту, а таксама аператараў птушкафабрык па абслугоўванні кур-нясушак, бацькоўскага статка птушкі мяснога накірунку. У іх ліку ёсць прадстаўнікі і нашага раёна, прозвішчы якіх мы на-друкуем у бліжэйшых нумарах газеты.

Усе пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва атрымаюць ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі.

На здымку: загадчыца ветлабараторыі раённай ветэрынарнай станцыі, вядучы ветэрынарны ўрач-бактэрыёлаг Кацярына Аблавушка (справа) і лабарант Наталля Карвацкая.

 

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *